Юшчанка: Цімашэнка і Януковіч – пракрамлёўскія кандыдаты. 21.by

Юшчанка: Цімашэнка і Януковіч – пракрамлёўскія кандыдаты

03.01.2010 18:20 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка назваў прэм"ера Юлію Цімашэнка і лідэра Партыі рэгіёнаў Віктара Януковіча пракрамлёўскімі кандыдатамі ў прэзідэнты.

Такую заяву ён зрабіў 3 студзеня падчас цырымоніі асвячэння каталіцкага храма Святога Архістратыга Міхаіла ў Львоўскай вобласці. «Маскоўскі праект не павінен перамагчы 17 студзеня, таму што Цімашэнка і Януковіч – гэта лепшыя прадстаўнікі адзінай крамлёўскай кааліцыі» – сказаў прэзідэнт Украіны.

Юшчанка нагадаў аб тым, што Януковіч і Цімашэнка год назад ужо спрабавалі стварыць кааліцыю шляхам канстытуцыйнага перавароту. На думку прэзідэнта Украіны, ні Цімашэнка, ні Януковіч не будуць трымацца ідэі суверэннай, незалежнай дзяржавы. «Іх мара, гэта тое, дзе ты персанальна будзеш заўтра – ва ўладзе ці не ва ўладзе. Уласна для гэтага фабрыкуюць тыя газавыя дамовы, якія вядуць Украіну да энергетычнай і эканамічнай капітуляцыі. Адсюль пачынаецца вечная дыслакацыя Чарнаморскага флоту. Адсюль пачынаецца адмова ад нашай інтэграцыі ў НАТА. Адсюль пачынаецца здача нафтаправода Адэса-Броды» – падкрэсліў Юшчанка.

Пры гэтым В.Юшчанка адзначыў, што яго палітыка заключаецца ў супрацьлеглым. Ён прапаноўвае краіне вярнуцца дадому – у Еўропу. «Выбар у вашых руках. Я б вельмі хацеў, каб украінскі здаровы сэнс перамог. Нам няма чаго шукаць ва ўчорашнім балотным дне».

Нагадаем, што выбары прэзідэнта Украіны запланаваныя на 17 студзеня.

АП, паводле korrespondent.net

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка назваў прэм"ера Юлію Цімашэнка і лідэра Партыі рэгіёнаў Віктара Януковіча пракрамлёўскімі кандыдатамі ў прэзідэнты.Такую заяву...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика