ЗША узмацняюць кантроль авіяпасажыраў. 21.by

ЗША узмацняюць кантроль авіяпасажыраў

04.01.2010 10:02 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Амерыканскія ўлады робяць больш жорсткімі правілы кантролю для пасажыраў ўсіх авіякампаній, якія ляцяць у Злучаныя Штаты.

Ужо з панядзелка грамадзяне дзяржаў, якія Дзярждэпартамент ЗША адносіць да спонсараў тэрарызму, будуць надглядацца асабліва пільна. У прыватнасці, будуць прымяняцца прылады сканавання, якія дазваляюць бачыць скрозь вопратку.

Новыя захады закрануць грамадзян, а таксама тых, хто ішоў транзітам праз тэрыторыю 14 краін, сярод якіх Алжыр, Афганістан, Емен, Ірак, Іран, Куба, Ліван, Лівія, Нігерыя, Пакістан, Самалі, Саудаўская Аравія, Сірыя, Судан. Абсалютная большасць краін у гэтым спісе — мусульманскія.

Узмацненне кантролю звязана з нядаўняй спробай тэракту на самалёце кампаніі Delta Air Lines. Паведамляецца, што ўжо прынята рашэнне пра абсталяванне лонданскага аэрапорта «Хітроў» новымі прыстасаваннямі сканавання. Чакаецца, што і іншыя буйныя еўрапейскія аэрапорты неўзабаве возьмуць гэты прыклад на ўзбраенне.

Паводле New York Times i Euronews

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Складзены таксама спіс 14 краін, жыхароў якіх будуць надглядаць у аэрапортах найбольш пільна.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика