Мядзведзеў узнагародзіў беларускіх генералаў. 21.by

Мядзведзеў узнагародзіў беларускіх генералаў

19.02.2010 10:37 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў узнагародзіў шэраг беларускіх военачальнікаў ордэнам Дружбы. Як гаворыцца ў адпаведным указе, яны ўдастоены ўзнагароды «за вялікі ўклад у развіццё і ўмацаванне расійска-беларускага супрацоўніцтва», паведамілі ў прэс-службе Крамля.

Ордэнам Дружбы ўзнагароджаны старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі Сяргей Гурулёў, які да снежня мінулага года займаў пасаду начальніка Генштаба Узброеных Сіл, намеснік міністра абароны Юрый Меранцоў, намеснік начальніка Генштаба Узброеных Сіл — начальнік галоўнага аператыўнага ўпраўлення Уладзімір Сулімаў, намеснік камандуючага Сухапутнымі войскамі — начальнік упраўлення баявой падрыхтоўкі і падрыхтоўкі рэзерваў Валерый Хахлоў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў узнагародзіў шэраг беларускіх военачальнікаў ордэнам Дружбы. Як гаворыцца ў адпаведным указе, яны ўдастоены ўзнагароды...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика