Януковіч зганьбіўся ў Брусэлі. 21.by

Януковіч зганьбіўся ў Брусэлі

02.03.2010 13:24 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч падчас знаходжання ў Брусэлі чарговы раз парадаваў журналістаў. Падчас запісу інтэрв"ю каналу «Еўраньюс» В.Януковіч пераблытаў Косава з Сербіяй і Чарнагорыяй, а Паўночную Асецію - з Паўднёвай.

Гэта адбылося падчас гутаркі, калі журналіст спытаў Януковіча, ці прызнае Украіна незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі. «Я выказаўся ў свой час, што мы супраць палітыкі двайных стандартаў. Гэта на прыкладзе Сербіі ... Ці, дакладней, прызнання незалежнасці Чарнагорыі ... Прызнанні незалежнасці Косава» – сказаў прэзідэнт Украіны.

«Яшчэ тады было зразумела, што канфлікты на тэрыторыі замарожаных канфліктаў будуць толькі абвастрацца. І наступны яркім прыкладам быў прыклад Паўночнай Асеціі» – дадаў Януковіч, пераблытаўшы Паўночную Асецію з Паўднёвай.

«Мой пункт гледжання – мы павінны ў чарговы раз падкрэсліць, што міжнародныя правілы, якія павінны працаваць для ўсіх, не павінны мець выключэнняў» – таксама адзначыў украінскі лідэр.

На ўдакладняючае пытанне, ці гатовы Януковіч прызнаць незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі, ён адказаў: «На сённяшні дзень гэтае пытанне не стаіць на парадку дня. Мы мелі прэцэдэнт, які маглі не мець, але тым не менш, мы яго дапусцілі».

Пасля размовы прэзідэнта з «Еўраньюс» група суправаджэння Януковіча папрасіла журналіста пры падрыхтоўцы інтэрв"ю да эфіру падрыхтаваць яго так, каб гэтых памылак у канчатковай версіі не было.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч падчас знаходжання ў Брусэлі чарговы раз парадаваў журналістаў. Падчас запісу інтэрв"ю каналу «Еўраньюс» В.Януковіч пераблытаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика