Абама аддае Нобелеўскую прэмію на дабрачыннасць
12.03.2010 10:23
—
Новости Мира
|
Прэзідэнт ЗША Барак Абама аддае атрыманую ім у снежні мінулага года Нобелеўскую прэмію памерам 1 мільён 400 тысяч даляраў на дабрачынныя патрэбы. Каля 1 мільёна даляраў Абама перадасць арганізацыям, якія дапамагаюць школьнікам і шпіталям для ветэранаў. 200 тысяч будуць накіраваныя ў створаны двума былымі прэзідэнтамі ЗША — Білам Клінтанам і Джорджам Бушам — фонд дапамогі пацярпелым пры землятрусе на Гаіці. Па 100 тысяч даляраў прэзідэнт адправіць Інстытуту Цэнтральнай Азіі, які падтрымлівае навучанне дзяўчынак у Афганістане і Пакістане, і арганізацыі AfriCare, дапамагаць краінам Цэнтральнай Афрыкі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт ЗША Барак Абама аддае атрыманую ім у снежні мінулага года Нобелеўскую прэмію памерам 1 мільён 400 тысяч даляраў на дабрачынныя патрэбы.Каля 1 мільёна...
|
|