Расія пабудуе Турцыі першую АЭС на працягу 7 гадоў
13.05.2010 00:08
—
Новости Мира
|
Турцыя будзе развіваць трубаправод Самсун – Джэйхан, а таксама расійцы змогуць ездзіць адпачываць у гэтую краіну без візаў. Такія вынікі візіту прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева ў Анкару.
У сераду Дзмітрый Мядзведзеў правёў ў Анкары перамовы з прэзідэнтам Турцыі Абдулой Гюлем, а затым – з турэцкім прэм"ер-міністрам Рэджэпам Таіпам Эрдаганам. Галоўныя дакументы былі падпісаныя па выніках перамоваў Мядзведзева і Эрдагана. Пад дамовай аб супрацоўніцтве ў сферы будаўніцтва і эксплуатацыі на пляцоўцы ў Акую ў Турцыі з расійскага боку свой подпіс паставіў Ігар Сечын. Кантрольны пакет кампаніі – уладальніка станцыі заўсёды будзе ў Расіі, заявіў журналістам кіраўнік дзяржкарпарацыі «Росатам» Сяргей Кірыенка. КаМ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Турцыя будзе развіваць трубаправод Самсун – Джэйхан, а таксама расійцы змогуць ездзіць адпачываць у гэтую краіну без візаў. Такія вынікі візіту прэзідэнта Расіі...
|
|