Выпадкова трапіў на мітынг? У турму на 2,5 гады!. 21.by

Выпадкова трапіў на мітынг? У турму на 2,5 гады!

09.06.2010 14:47 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Цвярскі раённы суд Масквы пакараў Сяргея Махнаткіна турэмным зняволеннем нібыта за напад на міліцыянта. Яго затрымалі 31 траўня 2010 г. на Трыумфальнай плошчы расійскай сталіцы ў часе апазіцыйнай акцыі. Па версіі руху «Салідарнасць», Сяргей не належыць ні да адной з палітычных сілаў, на плошчы ў часе акцыі апынуўся выпадкова. Пасля затрымання яго нібыта прыкулі кайданкамі да парэнчаў у міліцэйскім аўтобусе і на вачах 9 чалавек збілі. 1 чэрвеня ён з’явіўся ў праваахоўныя органы, каб апазнаць тых, хто яго збіваў, але быў арыштаваны. Пракурор прасіў для Махнаткіна 5 гадоў турмы. Суддзя палічыла сведак збіцця зацікаўленымі асобамі і да іх сведчанняў не прыслухалася. У выніку Сяргей Махнаткін атрымаў 2,5 гады турмы. Ён абвесціў сухую галадоўку.


Паводле Газета.Ru
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цвярскі раённы суд Масквы пакараў Сяргея Махнаткіна турэмным зняволеннем нібыта за напад на міліцыянта. Яго затрымалі 31 траўня 2010 г. на Трыумфальнай плошчы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика