Туск заклікаў не галасаваць за Яраслава Качынскага на прэзідэнцкіх выбарах. 21.by

Туск заклікаў не галасаваць за Яраслава Качынскага на прэзідэнцкіх выбарах

14.06.2010 16:03 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэм’ер‑міністр Польшчы Дональд Туск заклікаў выбаршчыкаў не галасаваць за Яраслава Качынскага на прэзідэнцкіх выбарах. На думку Туска, перамога Качынскага будзе азначаць для Польшчы «вельмі сур’ёзныя праблемы».

«Калі Яраслаў Качынскі і змяніўся за апошні час, то не ў той бок, пра які дэкларуе. Гэта азначае, што гатоўнасць да канфлікту, да вайны, да звадаў у яго (Качынскага) не стала меншай, чым раней «, — заявіў польскі прэм’ер.

«Мне 53 гады, я ўдзельнічаў у шматлікіх выбарах у незалежнай Польшчы. Але я перакананы, што ніколі не было такіх важных выбараў. Ад зыходу галасавання залежыць сэнс, сутнасць нашай працы на працягу бліжэйшых гадоў. Я зраблю ўсё, што ў маіх сілах, каб Браніслаў Камароўскі гэтыя выбары выйграў «, — дадаў ён.

Выбары ў Польшчы павінны адбыцца 20 чэрвеня.
gazeta.ru

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэм’ер‑міністр Польшчы Дональд Туск заклікаў выбаршчыкаў не галасаваць за Яраслава Качынскага на прэзідэнцкіх выбарах. На думку Туска, перамога Качынскага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика