Выбары ў Польшчы: Камароўскі салідна адарваўся ад Качынскага. 21.by

Выбары ў Польшчы: Камароўскі салідна адарваўся ад Качынскага

20.06.2010 22:29 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паводле папярэдніх звестак, на датэрміновых прэзідэнцкіх выбарах у Польшчы, што прайшлі 20 чэрвеня, в.а. прэзідэнта Браніслаў Камароўскі («Грамадзянская платформа») набірае ад 40 да 46% галасоў, яго апанент, брат загінулага прэзідэнта Польшчы Яраслаў Качынскі («Права і справядлівасць»)- 33-35%.

Так, паводле апытання TVN Камароўскі набірае 45,7% выбарцаў, Яраслаў Качынскі – 33,2%. Трэцяе месца, згодна з гэтым апытаннем, трымае Гжэгаж Напяральскі (Саюз левых дэмакратаў) з 13,4%. 4-м ідзе Януш Корвін-Міке (Свабода й вяршэнства закона) з 2,3%.

Усяго ў выбарах узялі ўдзел 10 кандыдатаў.

Лічбы, натуральна, будуць змяняцца, але агульная тэндэнцыя захаваецца, перавага Камароўскага над Качынскім.

Яўка выбарцаў склала крыху больш за 52%.

Згодна з заканадаўствам, паколькі ніводзін з прэтэндэнтаў не браў 50%, будзе другі тур, у якім за месца прэзідэнта пазмагаюцца Браніслаў Камароўскі і Яраслаў Качынскі.

Ён пройдзе 4 ліпеня.
wyborcza.pl

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика