Хавайся ў Ісландыю!
21.06.2010 14:59
—
Новости Мира
|
У Ісландыі парламентары ўхвалілі законапраект па стварэнні інфармацыйнага прытулку для сайтаў з кампраматам ды таямніцамі. Назіральнікі кажуць, што гэткая ўвага да свабоды слова праявілася ў ісландскіх палітыкаў пасля таго, як абрынулася банкаўская сістэма краіны. Балюча і нечакана — не ў апошнюю чаргу праз тое, што інфармацыя не даходзіла да людзей з-за моцнага ўплыву банкаў на СМІ. Адзін з ініцыяатараў распрацоўкі законапраекта — сайт Wikileaks, найзнанейшая энцыклапедыя ўцечак у сеціве. З красавіка сайт не знікае з старонак навінаў. Тады ён апублікаваў відэа расстрэлу амерыканскім верталётам мірных іракцаў, у тым ліку дваіх супрацоўнікаў навіновай агенцыі Reuters. Пазней улады ЗША арыштавалі падазраванага ў зліве інфармацыі вайскоўца Брэдлі Менінга. Праз нейкі час стала вядома, што да аўтараў сайта, верагодна, трапіла ўнутраная дыпламатычная перапіска з характарыстыкамі чалавечых якасцяў і інтэлектуальнага ўзроўню першых асобаў розных краін, ад публікацыі якой, па словах Менінга, «у Хілары Клінтан здарыцца сардэчны прыступ». Wikileaks і падобныя праекты спадзяюцца знайсці схоў ад магчымага пераследу на востраве інтэрнэт-свабоды, Ісландыі. cz Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Ісландыі парламентары ўхвалілі законапраект па стварэнні інфармацыйнага прытулку для сайтаў з кампраматам ды таямніцамі.
|
|