ЗША ўключылі Умарава ў спіс міжнародных тэрарыстаў. 21.by

ЗША ўключылі Умарава ў спіс міжнародных тэрарыстаў

25.06.2010 10:53 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан ўнесла лідэра паўночнакаўказкіх ісламістаў, кіраўніка тэрарыстычнай арганізацыі «Каўказскі Эмірат» Даку Умарава ў спіс міжнародных тэрарыстаў. Пра гэта сказана ў паведамленні дзярждэпартаменту ЗША.

«Рашэнне пра Умарава прынятае зыходзячы з той пагрозы, якую ён прадстаўляе для ЗША і Расіі», — заявіў каардынатар дзярждэпартаменту па барацьбе з тэрарызмам Дэніэл Бенджамін.

Пералік тэрарыстаў, складзены ў адпаведнасці з указам № 13224 прэзідэнта Джорджа Буша-малодшага, выкарыстоўваецца ЗША для пераследу тэрарыстаў і тых, хто іх падтрымлівае.

Рашэнне кіраўніка замежнапалітычнага ведамства ЗША дапаможа абмежаваць замежнае фінансаванне і іншыя віды падтрымкі экстрэмісцкай дзейнасці Умарава.


gazeta.ru

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан ўнесла лідэра паўночнакаўказкіх ісламістаў, кіраўніка тэрарыстычнай арганізацыі «Каўказскі Эмірат» Даку Умарава ў спіс...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика