28.06.2010 12:25
—
Новости Мира
|
«Газпром» чатыры гады недаплачвае за транзіт газу праз Польшчу. Завінавачанасць расійскага газавага манапаліста польскаму транзіцёру EuRoPol Gaz у памеры каля $180 млн. накапілася з‑за таго, што «Газпром» плаціў партнёру па самавольна зніжанаму тарыфу,
паведамляе інтэрнэт‑партал Gazeta.pl. У публікацыі таксама паведамляецца, што «Газпром» адмовіўся выплачваць доўг нават пасля рашэння расійскага суда і дабіваецца ад польскага боку яго спісання. EuRoPol Gaz — уладальнік і аператар польскага ўчастка газаправода «Ямал — Еўропа». Па 48% акцый належыць польскаму газаваму канцэрну PGNiG і «Газпрому», яшчэ 4% ‑‑ прыватнай кампаніі Gas‑Trading. БЕЛТА
|
|