Камароўскі перамог
05.07.2010 10:53
—
Новости Мира
|
4 ліпеня ў Польшчы адбыўся другі тур датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў, у яго выйшлі Браніслаў Камароўскі («Грамадзянская платформа») і былы прэм’ер‑міністр Яраслаў Качынскі («Права і справядлівасць»). Падлічана 95% галасоў выбарцаў у Польшчы. Паводле папярэдніх вынікаў выбарчай камісіі, перамагае маршалак Сейму Браніслаў Камароўскі. Ён набірае 52,6%.За Яраслава Качынскага галасы аддалі 47,4% выбарцаў. Яўка выбарцаў склала крыху больш за 50%. Браніслаў Камароўскі ў сям"і — бацька пяцёх дзяцей, а ў палітыцы — ветэран антысавецкага падполля і памяркоўны кансерватар. Качынскі больш кансерватыўны ў пытаннях маралі, больш жорсткі ў барацьбе з карупцыяй і савецкай спадчынай і больш схільны да дзяржаўнага ўмяшання ў эканоміку. Камароўскі рэпрэзентуе партыю, якая адстойвае інтарэсы прыватнага бізнэсу. Посткамуністы, аднак, таксама схіляліся да падтрымкі ягонай кандыдатуры. У пытаннях замежнай палітыкі Качынскі арыентаваўся на незалежніцтва пры захаванні цеснага партнёрства з ЗША, Камароўскі — на цяснейшую еўраінтэграцыю. Перамога Камароўскага будзе азначаць менш напорыстую беларускую палітыку Польшчы. ЗП Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новы прэзідэнт Польшчы ў сям'і — бацька пяцёх дзяцей, а ў палітыцы — ветэран антысавецкага падполля і памяркоўны кансерватар.
|
|