Тэракт ва
29.07.2010 09:35
—
Новости Мира
|
Адзін чалавек загінуў і як найменей восем было паранена ў выніку выбуху самаробнай бомбы, закладзенай у царкве ў Запарожжы. Царква, у якой здарыўся выбух належыць Украінскай праваслаўнай царкве, што адносіцца да Маскоўскага патрыярхату і мае напружаныя стасункі з аўтакефальнай украінскай царквой. Тэракт адбыўся ў апошні дзень візыту патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ва Ўкраіну. Скрутак з самаробным выбуховым прыстасаваньнем быў закладзены на ўваходзе Яшчэ 8 чалавек атрымалі адносна лёгкія траўмы; частка зь іх адмовілася ад шпіталізацыі або, атрымаўшы першую дапамогу, пайшла дадому. Выбух адбыўся падчас вечаровага набажэнства. Разбурэньняў будынку царквы няма, у ёй выбітыя шыбы. Прадстаўнікі УПЦ (МП) кажуць, што пашкоджаная сьцяна і частка іканастасу. Сьледзтва сваіх вэрсіяў пакуль не агучвае. Ачольнік Запароскай абласной адміністрацыі Барыс Пятроў адзначыў, што самаробная бомба не была «абалонкавай». Выбух такога прыстасаваньня не стварае асколкаў. «Можна дапусьціць што ў тых, хто гэта зрабіў мэты забіць людзей — не было», — мяркуе Пятроў. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзін чалавек загінуў і як найменей восем было паранена ў выніку выбуху самаробнай бомбы, закладзенай у царкве ў Запарожжы. |
|