У Францыі пачынаецца маштабны страйк супраць падвышэння пенсійнага ўзросту. 21.by

У Францыі пачынаецца маштабны страйк супраць падвышэння пенсійнага ўзросту

07.09.2010 12:06 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У аўторак 7 верасня ў Францыі пачнецца 24-гадзінны маштабны страйк супраць прапанаваных урадам пенсійных рэформаў.

Паводле падлікаў прафсаюзных лідараў,

на вуліцы французскіх гарадоў выйдуць сотні тысяч работнікаў прыватнага і дзяржаўнага сектараў.

Праз страйк у працы грамадскага транспарту, банкаў, аэрапортаў і пошты чакаюцца перабоі, а месцамі і поўнае спыненне.

Чыгуначныя кампаніі просяць французаў загадзя прадумаць найбольш прымальны спосаб дабрацца да працы, бо ва ўсёй краіне будзе курсіраваць толькі палова цягнікоў.

Кіраўніцтва грамадзянскай авіяцыі Францыі звярнулася да авіякампаніі з просьбай скараціць колькасць рэйсаў унутры краіны на чвэрць. Air France паабяцала, што ў аўторак палётаў з іншых гарадоў краіны ў Парыж будзе на 90% менш, чым звычайна.

Асноўная прычына незадаволенасці — намер уладаў павялічыць пенсійны ўзрост з 60 да 62 гадоў, а ўзрост для атрымання поўных пенсійных выплат — з 65 да 67 гадоў.

Менавіта 7 верасня парламент Францыі пачне разгляд прапанаванай урадам пенсійнай рэформы.

Разам з тым, прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі заяўляе, што не мае намеру адмаўляцца ад задуманага. Пенсійныя пераўтварэнні — адна з асноўных рэформаў, якія ён мае намер ажыццявіць за два гады, якія засталіся да заканчэння яго прэзідэнцкага тэрміну.

Адзначым, што гэта не першы страйк супраць пенсійнай рэформы ў Францыі. У чэрвені на вуліцы Парыжу выйшла больш за 20 тыс. чалавек, пратэстуючы супраць павелічэння пенсійнага ўзросту.

Падзяліцца навіной: 
ua.korrespondent.net

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У аўторак 7 верасня ў Францыі пачнецца 24-гадзінны маштабны страйк супраць прапанаваных урадам пенсійных рэформаў.Паводле падлікаў прафсаюзных лідараў,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика