«Ведомості»: Дарога Масква-Мінск стане платнай, Будзе належаць сябру Пуціна. 21.by

«Ведомості»: Дарога Масква-Мінск стане платнай, Будзе належаць сябру Пуціна

20.09.2010 09:44 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Праз некалькі гадоў у Расіі з"явяцца дзве першыя платныя дарогі. Абедзве ідуць з Масквы і будуюцца фактычна на дзяржаўныя грошы. За абедзвюма стаяць пецярбургскія знаёмыя Уладзіміра Пуціна: Юрый Кавальчук і Аркадзь Ротэнберг, піша сёння газета «Ведамасці».

Як піша выданне, кантроль над будаўніцтвам платнай дарогі Масква—Мінск дастаўся банку «Расея», найбуйнейшым акцыянерам якога з"яўляецца стары знаёмы Пуціна Юрый Кавальчук. Канцэсію на будаўніцтва і эксплуатацыю выхаду на МКАД з федэральнай аўтамабільнай дарогі М1 «Беларусь» Масква—Мінск атрымала кампанія «Галоўная дарога», 50,01% якой належыць падкантрольнай «Расеі» КК «Лідэр»; гэтую інфармацыю пацвердзіла прэс-служба «Галоўнай дарогі».

Кантроль над будаўніцтвам ўчастка дарогі Масква-Пецярбург дастаўся кампаніі «Н-транс», якая з"яўляецца саўладальнікам кансорцыума «Паўночна-заходняя канцэсійная кампанія», што будзе асвойваць бюджэт і займацца будаўніцтвам. Паводле звестак выдання, член рады дырэктараў «Н-транс» Георгій Карашкін рэпрэзентуе там інтарэсы таксама сябра Пуціна, бізнэсоўца Аркадзя Ратэнберга.

Дарэчы, адзначае выданне, раней кампанія «Н-транс» называлася «Северстальтранс», а яе намеснікам дырэктара да 2004 года працаваў цяперашні міністр транспарту Расіі Ігар Лявіцін.

Падзяліцца навіной: 
МБ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праз некалькі гадоў у Расіі з"явяцца дзве першыя платныя дарогі. Абедзве ідуць з Масквы і будуюцца фактычна на дзяржаўныя грошы. За абедзвюма стаяць пецярбургскія...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика