ЕC патрабуе ад Сербіі знайсці Младзіча і Хаджыча. 21.by

ЕC патрабуе ад Сербіі знайсці Младзіча і Хаджыча

25.10.2010 15:59 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міністры замежных спраў краін Еўрасаюза на сустрэчы ў Люксембургу дамовіліся перадаць заяўку Сербіі на уступленне ў ЕС для разгляду Еўрапейскай камісіі.

Гэта першы крок на шляху далучэння Сербіі да ЕС. Афіцыйную заяўку Бялград падаў у снежні мінулага года. Цяперашняе рашэнне стала магчымым пасля таго, як сербскія улады пагадзіліся пачаць перамовы з уладамі Косава, якое абвясціла сваю незалежнасць.

Разам з тым, у заяве міністраў гаворыцца, што умовай любых далейшых крокаў, накіраваных на уступленне Сербіі ў ЕС, з"яўляецца ўпэўненасць усіх дзяржаў Еўрасаюза ў тым, што Бялград ў поўнай меры супрацоўнічае з Міжнародным трыбуналам па былой Югаславіі. На практыцы гэта азначае, што ЕС патрабуе ад Сербіі знайсці і выдаць у Гаагу былых камандзіраў баснійскіх сербаў Ратка Младзіча і Горана Хаджыча, якія абвінавачваюцца ў ваенных злачынствах.

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністры замежных спраў краін Еўрасаюза на сустрэчы ў Люксембургу дамовіліся перадаць заяўку Сербіі на уступленне ў ЕС для разгляду Еўрапейскай камісіі. Гэта...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика