Міністры фінансаў «вялікай дваццаткі» дамовіліся пра рэформу МВФ. 21.by

Міністры фінансаў «вялікай дваццаткі» дамовіліся пра рэформу МВФ

25.10.2010 15:59 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міністры фінансаў краін «вялікай дваццаткі» дасягнулі пагаднення аб рэформе Міжнароднага валютнага фонду.

Міністры фінансаў краін «вялікай дваццаткі» пагадзіліся аддаць два месцы ў выканаўчай радзе МВФ краінам, якія развіваюцца. Кіраўнік МВФ Дамінік Строс-Кан сказаў журналістам, што гэтая рэформа стане найбуйнейшай у гісторыі фонда.

Па дадзеных агенцтва Reuters, лік чальцоў выканаўчай рады не павялічыцца — іх па-ранейшаму застанецца 24. Два месцы прадстаўнікам краін, якія развіваюцца, будуць выдзеленыя за кошт еўрапейскіх дзяржаваў, якія да гэтага часу маглі распараджацца васьмю-дзевяццю месцамі.

Сустрэча міністраў фінансаў краін «вялікай дваццаткі» праходзіць у паўднёвакарэйскім горадзе Кенджу. Гэтае мерапрыемства з’яўляецца падрыхтоўкай да сустрэчы чальцоў «дваццаткі» на найвышэйшым узроўні, якая пройдзе ў Сеуле ў лістападзе.

Падзяліцца навіной: 
afn.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністры фінансаў краін «вялікай дваццаткі» дасягнулі пагаднення аб рэформе Міжнароднага валютнага фонду. Міністры фінансаў краін «вялікай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика