У Кітаі — перапіс насельніцтва. 21.by

У Кітаі — перапіс насельніцтва

03.11.2010 12:02 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Для правядзення кампаніі ў краіне з насельніцтвам больш за 1,3 млрд чалавек задзейнічана каля 6 млн перапісчыкаў.

Улады спадзяюцца дзякуючы перапісу даведацца дакладную колькасць працоўных мігрантаў, якая, паводле некаторых ацэнак, складае каля 200 млн чалавек.

Самая вялікая складанасць — у тым, якім чынам лічыць мігрантаў, бо ў многіх з іх няма пэўнага месца жыхарства.

Мяркуюць, што ў апошнія некалькі гадоў дзясяткі мільёнаў кітайцаў перасяліліся з сельскай мясцовасці ў гарады ў пошуках працы. Але многія з іх ператварыліся ў бамжоў і не могуць атрымаць сацыяльную дапамогу.

Некаторы час таму прэм’ер дзяржрады КНР Вэнь Цзябао адзначыў, што працоўныя мігранты заслугоўваюць лепшага абыходжання.

Яшчэ адна задача перапісу — высветліць, колькі дзяцей пражывае ў Кітаі, бо, як вядома, у гэтым пытанні афіцыйныя лічбы істотна ніжэйшыя за рэальныя.

Праз жорсткія правілы кантролю над нараджальнасцю бацькі часта не рэгіструюць дзяцей, асцерагаючыся парушэння правілы «адна сям’я — адно дзіця».

Улады спадзяюцца пераадолець супраціў перапісу, абяцаючы знізіць штрафы для тых, хто добраахвотна прызнаецца ў рэальнай колькасці дзяцей. А самым бедным сем’ям будзе дазволена аплачваць штрафы ў растэрміноўку.

Па дадзеных апошняга перапісу 2005, колькасць насельніцтва ў Кітаі складала 1 млрд 295 млн чалавек.

Падзяліцца навіной: 
ej.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для правядзення кампаніі ў краіне з насельніцтвам больш за 1,3 млрд чалавек задзейнічана каля 6 млн перапісчыкаў. Улады спадзяюцца дзякуючы перапісу даведацца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика