Польшча хоча змяніць «урачоў» на «дактароў». 21.by

Польшча хоча змяніць «урачоў» на «дактароў»

10.11.2010 12:06 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Давайце заменім савецкага «ўрача» еўрапейскім «доктарам» — прапануе польская Галоўная медыцынская рада, якая хоча ўнесці змены ў тытулаванне выпускнікоў медыцынскіх навучальных установаў.

Калісьці ў Польшчы ўжо лячылі «дактары», але ў савецкія часы іх замянілі на «ўрачоў»,

 — кажа старшыня Галоўнай медыцынскай рады Мацей Гаманкевіч і дадае, што трэба адаптавацца да новых рэаліяў: — Мы — сябры Еўрапейскага саюза, а там выкарыстоўваецца назва «доктар».

На думку прадстаўнікоў прафесіі, гэта не толькі моўная праблема. Польскія дактары маюць сур’ёзныя праблемы за мяжой, калі ім даводзіцца лячыць замежнікаў.

«Для швейцарца ці француза «ўрач» — гэта горш, чым «доктар», — тлумачыць Гаманкевіч, дадаючы, што замена «ўрача» на «доктара» падвысіла б прэстыж прафесіі.


Падзяліцца навіной: 
КаМ паводле wiadomosci.gazeta.pl

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Давайце заменім савецкага «ўрача» еўрапейскім «доктарам» — прапануе польская Галоўная медыцынская рада, якая хоча ўнесці змены ў тытулаванне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика