Рэспубліканцы не дадуць ЗША раззброіцца
17.11.2010 10:49
—
Новости Мира
|
Сэнату ня варта разглядаць пытаньне аб ратыфікацыі Дамовы аб нераспаўсюджаньні стратэгічных узбраеньняў, знанай як Новы СТАРТ, сёлета. Пра гэта заявіў лідэр Рэспубліканскай парты ў Сэнаце ЗША па пытаньні ратыфікацыі Новага СТАРТу Джон Кіл. Заява Кіла можа паслужыць адказам на высілкі прэзыдэнта ЗША Барака Абамы паставіць новы СТАРТ на галасаваньне - да таго, як Сэнат пачне працу ў абноўленым складзе, у якім Дэмакратычная партыя прэзыдэнта страціць канстытуцыйную большасьць. Прэзыдэнты Расеі і ЗША падпісалі Новы СТАРТ 8 красавіка 2010 году. Рэспубліканская партыя ЗША выступае супраць дамовы, сьцьвярджаючы, што яна аслабіць абароназдольнасьць краіны. Падзяліцца навіной:
Радыё «Свабода» Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сэнату ня варта разглядаць пытаньне аб ратыфікацыі Дамовы аб нераспаўсюджаньні стратэгічных узбраеньняў, знанай як Новы СТАРТ, сёлета. Пра гэта заявіў лідэр... |
|