Суд Азербайджана вызваліў двух блогераў
19.11.2010 13:41
—
Новости Мира
|
У чацвер Сальянскі раённы суд датэрмінова вызваліў блогера Эміна Мілі пасля адбыцця паловы тэрміну. Таксама ўчора быў датэрмінова вызвалены арыштаваны разам з Эмінам Мілі іншы блогер — Аднан Гаджызадэ. Блогеры Эмін Мілі і Аднан Гаджызадэ былі арыштаваныя 8 ліпеня 2009 па абвінавачанні ў хуліганстве ў Бакінскім рэстаране «Ліван». Суд прысудзіў Эміна Мілі да двух з паловай, а Аднана Гаджызадэ — да двух гадоў пазбаўлення волі. Аднак праваабаронцы лічаць, што асуджэнне гэтых блогераў было палітычным заказам уладаў, бо яны выклалі ў сваіх блогах сатырычны відэаролік пра асла, які некаторыя расцанілі як пародыю на прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева.Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У чацвер Сальянскі раённы суд датэрмінова вызваліў блогера Эміна Мілі пасля адбыцця паловы тэрміну. Таксама ўчора быў датэрмінова вызвалены арыштаваны разам...
|
|