Прадстаўнік Нямеччыны: «Нямецкая змова» — поўны маразм
16.01.2011 00:00
—
Новости Мира
|
Упаўнаважаны ўрада Германіі па правах чалавека Маркус Лёнінг 15 студзеня на «Гэта нас расчароўвае, бо Германія праяўляе вельмі вялікую блізкасць да Беларусі на працягу апошніх гадоў. Менавіта Германія актыўна працавала над паляпшэннем адносін Беларусі і Еўрасаюза», — сказаў Лёнінг. Ён падкрэсліў, што такія матэрыялы перашкаджаюць развіццю адносін. «Я поўнасцю аспрэчваю тое, што выказана ў публікацыях», — заявіў ён. Як раней паведамляў БелаПАН, 14 студзеня газета «Советская Белоруссия» апублікавала першую частку артыкула «За кулісамі адной змовы», у якой размясціла перададзеныя па ўказанні Аляксандра Лукашэнкі «некаторыя рассакрэчаныя дакументы пра падзеі 19 снежня». «Няма ніякіх сумненняў, што да падзей 19 снежня прыклалі руку найперш спецслужбы Польшчы і Германіі, якія спланавалі і арганізацыйна аформілі ГК ГП (грамадзянская кампанія „Гавары праўду!“, якую ўзначальваў «Палігонам для арганізацыйнага фарміравання сілы, здольнай змяніць у Беларусі законную ўладу, стала Польшча. Там былі створаны спецыяльныя і трэніровачныя лагеры для „актывістаў“, там рыхтаваўся будучы кіруючы клас, там узгадняліся асноўныя знешнепалітычныя рашэнні з прыцягненнем дыпламатычнага корпуса. Усё гэта выклікае шкадаванне, хаця б таму, што народ брацкай Польшчы мае вельмі цесныя сувязі з беларускім народам. Шкада, што гэтага не хочуць разумець некаторыя палітыканы», — падкрэсліваецца ў публікацыі. Згодна з публікацыяй, спонсарамі ГК ГП «з’яўляліся прадстаўнікі дзяржаўнай структуры Рэспублікі Польшча (МЗС Польшчы)». Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упаўнаважаны ўрада Германіі па правах чалавека Маркус Лёнінг 15 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску назваў «поўным маразмам» публікацыі ў... |
|