Радасць не блісне чыстай слязою...
Радасць не блісне чыстай слязою...
19 лiстапада споўнiлася б 100 гадоў з дня нараджэння паэта Мiколы Засiма. Ён нарадзiўся ў вёсцы Шанi Пружанскага раёна ў сялянскай сям’i. Працаваў па найме, на Пружанскiм лесапiльным заводзе. У 1924 годзе ўступiў у падпольную камсамольскую арганiзацыю, потым у кампартыю Заходняй Беларусi. За ўдзел у рэвалюцыйным руху польскiя ўлады неаднаразова арыштоўвалi Мiколу Засiма, саджалi ў турму. Вершы пачаў друкаваць у 1926 годзе ў часопiсах "Маланка", "Лiтаратурная старонка", "Асва", газетах "Наша воля", "Наша праца". Лiтаратуразнаўцы называюць Мiколу Засiма народным самародкам, вылучаным у лiтаратуру культурна-масавым рухам "Грамада". Першыя вершы ён падпiсваў псеўданiмамi "Хлопец", "Агонь", "Асот". У 1933 годзе ў "Родным краi" паэт ужо пад сваiм прозвiшчам друкаваў творы побытавай сатыры. Для яго было арганiчным гумарыстычна-сатырычнае бачанне рэчаiснасцi. Мы нiчым так не багаты, Як багаты мы бядой, Нашы хаты — ў шыбах латы, Сцены сыплюцца трухой. Наш кажух — у куце плесня, Электрычнасць — корч смальны, Плача з намi наша песня Пад хаўтурныя званы. Пасля ўз’яднання Беларусi Мiкалай Арцёмавiч Засiм быў абраны старшынёй Шанеўскага сельсавета. У Вялiкую Айчынную вайну партызанiў, друкаваўся ў падпольных газетах "Заря", "За Родину". Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркi, медалямi. Пасля вайны працаваў у брэсцкай абласной газеце "Зара". Ён рана пайшоў з жыцця, у няпоўныя 50 гадоў. На рускую мову творы Мiколы Засiма перакладаў Аляксандр Твардоўскi. Уладзя ТАЦЦЯНЧЫК. Мiкола ЗАСIМ Парагвай Ў кожнай вёсцы, ў кожнай хаце, Як вялiк Палескi край, У старога i дзiцяцi Ў вуснах слова "Парагвай". Агiтацыя вядзецца — Балахоўцамi, бадай: "Бедната хай прадаецца I рушае ў Парагвай. Усяго там у дастатку: Пра зямлю, што й гаварыць. Хто там знае пра падаткi? Ёсць што есцi, ёсць што пiць. А курыць — махоркi горы, Да труны вам не скурыць, Ў Парагваi лепей хворым, Чым здаровым у вас жыць". А знайшоўся мiж сялянаў Ў вёсцы Шубiчах Цiмох I так кажа капiтану: — А бадай ты, пане, здох! Забiрай ты перш брухатых, Ачышчай ад злыдняў край, Мы ў сябе без вас патрапiм Зрабiць лепшы Парагвай. 1935 Сiнiя вочы
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
19 лiстапада споўнiлася б 100 гадоў з дня нараджэння паэта Мiколы Засiма. Ён нарадзiўся ў вёсцы Шанi Пружанскага раёна ў сялянскай сям’i. Працаваў па |
|