Навуковая канферэнцыя прайшла ў Слоніме
07.12.2012
—
Новости Культуры
|
![]() 7 снежня ў выставачнай зале краязнаўчага музея імя І. Стаброўскага прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Гісторыка-культурная спадчына Слонімшчыны і шляхі яе практычнага выкарыстання”.
Усе ўдзельнікі канферэнцыі змаглі паслухаць выступленне навукоўцаў з Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі. Каля 50 чалавек удзельнічала ў канферэнцыі. Палова з іх выступіла з дакладамі. У перапынку паміж выступленнямі госці мерапрыемства азнаёміліся з выставай “Гісторыя ў асобах”. Пасля завяршэння канферэнцыі ўсіх чакаў канцэрт класічнай музыкі. Мерапрыемства было прымеркавана да 760-годдзя заснавання Слоніма (паводле Іпацьеўскага летапісу). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
7 снежня ў выставачнай зале краязнаўчага музея імя І. Стаброўскага прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Гісторыка-культурная спадчына...
|
|