Дарыць святло іншым. 21.by

Дарыць святло іншым

07.03.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Любоў РЫНКЕВІЧ працуе педагогам-арганізатарам у гімназіі № 1 г. Валожына амаль паўтара года. Сваю работу любіць, бо ў ёй ёсць творчая рэалізацыі, магчымасць праявіць здольнасці, шмат камунікацый як з дзецьмі, так і з вопытнымі педагогамі, з якімі можна плённа супрацоўнічаць. Лічыць, што нельга стаяць на месцы і трэба пастаянна расці прафесійна.

На пытанне “Кім станеш, калі вырасцеш?” дзяўчына ведала адказ з самага маленства. Яна заўсёды хацела быць настаўнікам. Доўга не магла вызначыцца са спецыялізацыяй: спачатку збіралася вывучаць рускую мову і літаратуру, потым вырашыла, што ёй больш даспадобы выкладаць у пачатковых класах. Аб сваім выбары не шкадавала ні разу ў жыцці, таму што дзеці ад 6 да 10 гадоў – цікавыя, добрыя, спагадлівыя. Толькі ёсць абавязковая ўмова: неабходна быць на адным узроўні з вучнямі, тады яны пойдуць на кантакт і адкрыюцца як асобы.

У працы ў школе здараецца шмат прыемных момантаў, бываюць складаныя часы. Любоў гаворыць, што ў любой сітуацыі галоўнае – берагчы ўнутраную радасць і атрымліваць асалоду ад таго, чым займаешся.

Настасся ЛЯВІНСКАЯ,

фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Любоў РЫНКЕВІЧ працуе педагогам-арганізатарам у гімназіі № 1 г. Валожына амаль паўтара года. Сваю работу любіць, бо ў ёй ёсць творчая рэалізацыі, магчымасць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика