Прэзентацыя Міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да Святыняў» з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга адбылася на мiнулым тыднi ў Лагішыне. 21.by

Прэзентацыя Міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да Святыняў» з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга адбылася на мiнулым тыднi ў Лагішыне

19.08.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

На мiнулым тыднi ў Лагішын завітала невялікая дэлегацыя – усяго чытыры чалавекі, але з вельмі важнай мэтай – прэзентацыяй XXV Міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да Святыняў» з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга, а таксама абмеркаваннем пытанняў падрыхтоўкі да гэтага маштабнага мерапрыемства.

Аляксандр Лабада
Рабочая група з удзельнікаў Экспедыцыі ў складзе яе кіраўніка, галоўнага захавальніка цудатворнай Загор’е-Сталавіцкай іконы Пакрову Прасвятой Багародзіцы, навуковага супрацоўніка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандра Лапаты-Загорскага, настаяцеля храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы вёскі Вялікая Ухалода Барысаўскага раёна протаіерэя Аляксандра Пачопкі, беларускага паэта Вадзіма Спрынчана, журналіста і фотамастака Аляксандра Лабады падчас наведвання Лагішына сустрэлася са старшынёй пасялковага выканкама Валерыем Шушко, настаяцелямі праваслаўнага і каталіцкага храмаў Лагішына, з жыхарамі пасёлка.

Аляксандр Лапата-Загорскі паведаміў пра гісторыю Экспедыцыі, яе ўдзельнікаў і запамінальныя моманты вандровак з Благадатным Агнём.

Экспедыцыя «Дарога да Святыняў» праводзіцца ў кантэксце Дня беларускага пісьменства, які ў гэтым годзе пройдзе ў горадзе Іванава.

У ёй удзельнічаюць прадстаўнікі творчай і навуковай інтэлігенцыі, духавенства. Пры гэтым Экспедыцыя праходзіць па гарадах і вёсках некалькіх рэгіёнаў краіны і завяршае работу ў «сталіцы» правядзення свята. Пяцідзённая Экспедыцыя стартуе ад Свята-Духава кафедральнага сабора ў Мінску, дзе беражліва захоўваюць Благадатны Агонь ад Гроба Гасподняга. Лампаду з ім, а таксама цудатворную Загор’е-Сталавіцкую ікону Пакрову Прасвятой Багародзіцы вернікі пранясуць праз населеныя пункты, якія ляжаць на шляху да сталіцы Дня беларускага пісьменства. У склад Экспедыцыі, акрамя прадстаўнікоў духавенства, увайдуць каля сарака навуковых дзеячаў, пісьменнікаў, мастакоў, артыстаў.

Кіруе праектам Ніна Загорская, пісьменніца, заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат Прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне».

Важна адзначыць, что ўдзел у Міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да Святыняў» з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга, якая з’яўляецца традыцыйнай для сістэмы адукацыі, знайшоў сваё адлюстраванне ў новай Праграме супрацоўніцтва паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой на 2015-2020 гады.

Удзельнікі будучай, а таксама ранейшых Экспедыцый падзяліліся ўласнымі ўражаннямі ад свята.


Протаіерэй Аляксандр Пачопка
Протаіерэй Аляксандр Пачопка падкрэсліў удалае спалучэнне асветніцкай і духоўнай састаўляючых Экспедыцыі. Усё разам спрыяе абуджэнню ў людзей веры, нацыянальнай прыналежнасці, дапамагае ўзвысіць сваю духоўнасць. Таксама святар расказаў пра таямніцу сыходжання Благадатнага Агню, якая не паддаецца асэнсаванню чалавечым розумам.

Вадзім Спрынчан прачытаў вершы, менавіта навеяныя запамінальнымі момантамі самой Экспедыцыi, дзе нагадаў месцы яе правядзення, расказаў пра яе асаблівасці. Таксама прагучалі і іншыя вершы, якія паэт прысвяціў блізкім і дарагім яму людзям.

Аляксандр Лабада ўжо ў 24-ты раз будзе прымаць удзел у гэтым маштабным мерапрыемстве. Ён прадэманстраваў прыгожыя здым-кі, яікя адлюстроўваюць найбольш яскравыя моманты Экспедыцыі.

Міжнародная экспедыцыя «Дарога да Святыняў» стартуе 29 жніўня. Агульная працягласць яе маршруту – 1 000 кіламетраў, які пралягае па тэрыторыі Мінскай і Брэсцкай абласцей. Паўсюль садзі-цца Сад Малітвы, асвячаюцца помнікі славы і мужнасці нашага народа, каля магільных пахаванняў загінулых воінаў і партызан служацца памінальныя Ліціі. Запланавана правядзенне 7 канферэнцый, у школах пройдуць урокі беларускага пісьменства, духоўна-асветніцкія і творчыя сустрэчы.

У Лагішын Экспедыцыя прыбудзе 1 верасня. У жыхароў пасёлка ёсць магчымасць прыняць удзел ва ўсіх яе мерапрыемствах, каб узбагаціць сябе духоўна, сустрэцца са знакамітымі людзьмі.

Іна УРБАНОВІЧ.
Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> На мiнулым тыднi ў Лагішын завітала невялікая дэлегацыя – усяго чытыры чалавекі, але з вельмі важнай мэтай – прэзентацыяй XXV Міжнароднай навукова-асветніцкай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика