Прэзентацыя Міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да Святыняў» з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга адбылася на мiнулым тыднi ў Лагішыне
19.08.2018
—
Новости Культуры
|
>
На мiнулым тыднi ў Лагішын завітала невялікая дэлегацыя – усяго чытыры чалавекі, але з вельмі важнай мэтай – прэзентацыяй XXV Міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да Святыняў» з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга, а таксама абмеркаваннем пытанняў падрыхтоўкі да гэтага маштабнага мерапрыемства.
Аляксандр Лапата-Загорскі паведаміў пра гісторыю Экспедыцыі, яе ўдзельнікаў і запамінальныя моманты вандровак з Благадатным Агнём.
У ёй удзельнічаюць прадстаўнікі творчай і навуковай інтэлігенцыі, духавенства. Пры гэтым Экспедыцыя праходзіць па гарадах і вёсках некалькіх рэгіёнаў краіны і завяршае работу ў «сталіцы» правядзення свята. Пяцідзённая Экспедыцыя стартуе ад Свята-Духава кафедральнага сабора ў Мінску, дзе беражліва захоўваюць Благадатны Агонь ад Гроба Гасподняга. Лампаду з ім, а таксама цудатворную Загор’е-Сталавіцкую ікону Пакрову Прасвятой Багародзіцы вернікі пранясуць праз населеныя пункты, якія ляжаць на шляху да сталіцы Дня беларускага пісьменства. У склад Экспедыцыі, акрамя прадстаўнікоў духавенства, увайдуць каля сарака навуковых дзеячаў, пісьменнікаў, мастакоў, артыстаў. Кіруе праектам Ніна Загорская, пісьменніца, заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат Прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне». Важна адзначыць, что ўдзел у Міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да Святыняў» з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга, якая з’яўляецца традыцыйнай для сістэмы адукацыі, знайшоў сваё адлюстраванне ў новай Праграме супрацоўніцтва паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой на 2015-2020 гады. Удзельнікі будучай, а таксама ранейшых Экспедыцый падзяліліся ўласнымі ўражаннямі ад свята.
Вадзім Спрынчан прачытаў вершы, менавіта навеяныя запамінальнымі момантамі самой Экспедыцыi, дзе нагадаў месцы яе правядзення, расказаў пра яе асаблівасці. Таксама прагучалі і іншыя вершы, якія паэт прысвяціў блізкім і дарагім яму людзям. Аляксандр Лабада ўжо ў 24-ты раз будзе прымаць удзел у гэтым маштабным мерапрыемстве. Ён прадэманстраваў прыгожыя здым-кі, яікя адлюстроўваюць найбольш яскравыя моманты Экспедыцыі. Міжнародная экспедыцыя «Дарога да Святыняў» стартуе 29 жніўня. Агульная працягласць яе маршруту – 1 000 кіламетраў, які пралягае па тэрыторыі Мінскай і Брэсцкай абласцей. Паўсюль садзі-цца Сад Малітвы, асвячаюцца помнікі славы і мужнасці нашага народа, каля магільных пахаванняў загінулых воінаў і партызан служацца памінальныя Ліціі. Запланавана правядзенне 7 канферэнцый, у школах пройдуць урокі беларускага пісьменства, духоўна-асветніцкія і творчыя сустрэчы. У Лагішын Экспедыцыя прыбудзе 1 верасня. У жыхароў пасёлка ёсць магчымасць прыняць удзел ва ўсіх яе мерапрыемствах, каб узбагаціць сябе духоўна, сустрэцца са знакамітымі людзьмі. Іна УРБАНОВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> На мiнулым тыднi ў Лагішын завітала невялікая дэлегацыя – усяго чытыры чалавекі, але з вельмі важнай мэтай – прэзентацыяй XXV Міжнароднай навукова-асветніцкай...
|
|