Святочная праграма «Раства чароўныя імгненні». 21.by

Святочная праграма «Раства чароўныя імгненні»

Размер текста:
A
A
A

Святочная праграма «Раства чароўныя імгненні»

Новы год і Раство – святы, асаблівыя для кожнага чалавека. Іх з нецярпеннем чакаюць не толькі дзеці, але і дарослыя. Яны прыходзяць у кожны дом, у кожную сям’ю з прыгожай елкай, падарункамі, новымі планамі і надзеямі,  ствараюць атмасферу радасці і шчасця. А яшчэ ў гэтыя святочныя дні прынята дарыць падарункі.

Як адзначаюць наведвальнікі  аддзялення дзённага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту , найлепшым  падарункам да свята нараджэння сына Божага для іх стала святочная  праграма “Раства чароўныя імгненні”, арганізаваная  работнікамі аддзялення Надзеяй Мартынавай, Марыяй Рэдзіка і Галінай Ганебнай разам з артысткамі аматарскага аб’яднання ветэранаў  “Душэўная ўтульнасць”.

Сапраўдным упрыгожваннем свята стаў выдатны канцэрт, падрыхтаваны творчымі і ініцыятыўнымі жанчынамі , выдатнымі артысткамі, спявачкамі, якія ўваходзяць у склад калектыву “Душэўная ўтульнасць” пад кіраўніцтвам Галіны Пятроўны Сафончык. Нягледзячы на ўзрост, яны заўсёды займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю і паспяхова выступаюць на многіх канцэртах і  мерапрыемствах нашага раёна.  Вось і ў аддзяленні дзённага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту  жанчыны выступілі з бясплатным канцэртам: яны не толькі  праспявалі свае лепшыя лірычныя песні, але і павесялілі ўдзячную публіку сваімі жартоўнымі кампазіцыямі, цікавымі конкурсамі і забаўляльнай праграмай з удзелам знаёмых  навагодніх персанажаў. Гучнымі апладысментамі гледачы сустракалі кожнае выступленне абаяльных удзельніц.

-Выступленне “Душэўнай утульнасці” — калектыву, які ўжо не аднойчы выступаў у розных населеных пунктах нашага раёна, — гэта заўсёды свята для людзей, а яшчэ сапраўднае ўпрыгожванне ўсіх канцэртных праграм,-адзначыў адзін з наведвальнікаў аддзялення, былы настаўнік, жыхар нашага гарадскога пасёлка  Уладзімір Якаўлевіч Мілянцей. Ён таксама паведаміў, што напярэдадні Новага года з цікавай і змястоўнай навагодняй праграмай жаночы калектыў “Душэўная ўтульнасць” наведаў Лужкаўскую участковую бальніцу і цэнтр культуры ў аграгарадку Верацеі. У Верацеях  усе месцы ў зале былі заняты гледачамі, а  ў бальніцы  з вялікім задавальненнем канцэрт паглядзелі нават людзі, якім маюць значныя праблемы са здароўем. Дзякуючы “Душэўнай утульнасці” хворыя  на некалькі гадзін забыліся пра свае беды і хваробы і атрымалі шмат пазітыўных эмоцый. Па словах Уладзіміра Якаўлевіча, вяскоўцы былі вельмі ўдзячны таленавітым жанчынам за цудоўны канцэрт.

Вось і  ў аддзяленні дзённага знаходжання для пажылых людзей  9 студзеня было надзвычай шматлюдна. Сваіх наведвальнікаў, як і звычайна, калектыў супрацоўніц  гасцінна сустрэў за круглым сталом.Вясёлыя і добра знаёмыя лірычныя песні, конкурсы і салодкія пачастункі, выдатны святочны канцэрт  – усё гэта было падрыхтавана для наведвальнікаў аддзялення – пажылых людзей.  Святочная праграма ў аддзяленні была арганізавана пры фінансавай падтрымцы кіраўніцтва Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Шмат цёплых слоў удзячнасці  было адрасавана арганізатарам і ўдзельнікам канцэрта.  А напрыканцы свята прагучала галоўнае пытанне, якое і стала ацэнкай работы супрацоўнікаў аддзялення: “Калі будзе наступны канцэрт ?”.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.


Святочная праграма «Раства чароўныя імгненні»
Святочная праграма «Раства чароўныя імгненні» Святочная праграма «Раства чароўныя імгненні» Святочная праграма «Раства чароўныя імгненні» Святочная праграма «Раства чароўныя імгненні» Святочная праграма «Раства чароўныя імгненні» Святочная праграма «Раства чароўныя імгненні» Святочная праграма «Раства чароўныя імгненні» Святочная праграма «Раства чароўныя імгненні»

Comments are closed.

 
 


Архив (Новости Культуры)

21.by в социальных сетях

Свежие газеты

18.01.2019
Mir24.TV Belarus
Кобринский вестник
Навiны Палесся
Полесская правда
Пинский Вестник
Двинская правда (Верхнедвинск)
Гарадоцкi веснiк
Днепровская правда (Дуюровно)
Лепельский край
Міёрскія навіны
Новости Новолукомля
Голас Сененшчыны
Патриот (Ушачи)
Клiч Радзiмы
Герой працы
Газета Авангард
Новости Волковыска
Вороновская газета
Ивьевский край
Полымя
Заря над Неманам
Светлы шлях
Единство
Новости Дзержинска
Нясвижскiя навiны
Слуцк Город
Смалявiцкi край
Маяк Преднепровья
Радзiма
Горецкий вестник
Савецкая вёска
Кировец
Голас Касцюкоушчыны
Кричевская жизнь
Новости Хотимска
Новы дзень (Жлобин)
Святло кастрычнiка (Мстиславль)
19.01.2019
Mir24.TV Belarus
Полесская правда
Пинский Вестник
Новости Докшицы
Чырвоны прамень
Газета Авангард
Новости Волковыска
Вороновская газета
Полымя
Заря над Неманам
Светлы шлях
Нясвижскiя навiны
Слуцк Город
Soligorsk News
Маяк Преднепровья
Радзiма
Горецкий вестник
Савецкая вёска


Партнёры

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика