Пачаткоўцаў 75 прыйшлі плённа працаваць!. 21.by

Пачаткоўцаў 75 прыйшлі плённа працаваць!

21.12.2017 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дар’я НІКАНЧУК.
Фота Крысціны СЕМЯНЮК.
Сёлета працоўныя калектывы нашага раёна папоўнілі 75 маладых спецыялістаў і рабочых, якія завяршылі навучанне ў вышэйшых, сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных установах рэспублікі. З іх 45 – нараджэнцы Жабінкаўшчыны, якія вярнуліся на малую радзіму, а 30 чалавек прыбылі на працу з іншых рэгіёнаў. Для адкрытай размовы кіраўніцтва раёна сустрэлася са спецыялістамі-пачаткоўцамі ў мінулую пятніцу.

Сустрэча пачалася з цікавага фільма пра Жабінкаўшчыну, які бліжэй пазнаёміў прысутных з раёнам, паведаміў пра яго гісторыю і сучаснасць, дасягненні ў розных галінах. Асаблівая ўвага надавалася аграпрамысловаму комплексу – аснове эканомікі нашага рэгіёна. Дарэчы, у калектывы сельскагаспадарчых арганізацый прыбылі 19 маладых спецыялістаў.
Падрабязней пра поспехі раёна расказаў старшыня райвыканкама Дзмітрый Гарадзецкі. Ён звярнуў увагу на тыя аспекты, якія, па яго меркаванні, зацікавілі б моладзь. Дзмітрый Мікалаевіч успомніў той час, калі сам быў студэнтам Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, як пачынаў працоўны шлях на малой радзіме – у Ганцавіцкім раёне. Заўважыў, што, не дасягнуўшы трыццацігоддзя, пачаў рупіцца на кіруючых пасадах, таму пажадаў прысутным не баяцца ставіць высокія мэты і дасягаць іх.
Так і іншыя ганаровыя госці, якія звярталіся падчас сустрэчы да моладзі, дзяліліся ўспамінамі пра студэнцкія гады, узгадвалі пачатак сваёй працоўнай дзейнасці, першыя складанасці і перажыванні. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Анатоль Шалтанюк – ураджэнец Піншчыны, але ніколі не пашкадаваў аб тым, што свой лёс звязаў з Жабінкаўшчынай: тут рэалізаваўся ў прафесіі, сустрэў каханне, выгадаваў дзяцей.
З цёплымі словамі звярнуўся да маладых людзей начальнік Жабінкаўскага ДРБУ № 103 Яўген Хамюк. Ён расказаў, як у калектыве гэтай арганізацыі прайшоў шлях ад майстра да кіраўніка, пастаянна ўдасканальваючыся ў сваёй справе. Сёлета шэрагі работнікаў будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, транспарту і сувязі папоўнілі 13 маладых спецыялістаў. У калектывы прамысловых прадпрыемстваў, аб’ектаў гандлю і бытавых паслуг прыйшлі 10 чалавек, у сілавыя структуры – чатыры. Больш за 30 пачалі шчыраваць на Жабінкаўшчыне ў сацыяльнай сферы.
Пра дзейнасць раённага аб’яднання прафсаюзаў прысутным расказала яго старшыня Ніна Калыбская, а цікавую прэзентацыю пра работу РК ГА “БРСМ” падрыхтавала першы сакратар Марыя Сянішына. З умовамі крэдытавання, якія прадугледжаны для маладых спецыялістаў і іх сем’яў, пазнаёміла прадстаўнік “Беларусбанка” Іна Дубіна.
Завяршыла сустрэчу канцэртная праграма, падрыхтаваная навучэнцамі дзіцячай школы мастацтваў і салістамі гарадскога Дома культуры. На сцэну выходзілі Аксана Пракошына і Лілія Дашкевіч, Надзея Чэчалева і Кацярына Максімчук, фартэпіянны ансамбль “Даміно” і юная Варвара Ганчар. Няхай светлым і плённым будзе працоўны шлях маладых спецыялістаў Жабінкаўшчыны!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дар’я НІКАНЧУК. Фота Крысціны СЕМЯНЮК. Сёлета працоўныя калектывы нашага раёна папоўнілі 75 маладых спецыялістаў і рабочых, якія завяршылі навучанне ў вышэйшых,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика