Удзельнікі Рыцарскага фэсту-2018: гурт «Lity Taler». 21.by

Удзельнікі Рыцарскага фэсту-2018: гурт «Lity Taler»

21.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:



Сярэднявечныя песні і танцы, непаўторнае гучанне народных інструментаў, майстар-класы па старадаўніх шляхецкіх і народных танцах зноў падораць гасцям фэсту ўдзельнікі гурта «Lity Taler».


«Lity Taler» шмат год прымае ўдзел у рыцарскім фэсце і добра вядомы мсціслаўцам і гасцям свята. Пад гэтай назвай гурт вядомы з 2013 года.


 

Кіраўніком музычнага калектыву з’яўляецца Дзяніс Шматко.

Кожны год гурт наведвае каля 20 фестываляў у розных краінах.

У аснове яго творчасці ляжыць вольная інтэрпрэтацыя музычнай спадчыны сярэднявечнай Еўропы. У песнях і танцах, якія складаюць рэпертуар гурта, спалучаюцца сярэднявечны і сучасны народны стылі. Музычныя творы выконваюцца на народных інструментах у аўтарскай апрацоўцы яго ўдзельнікаў.


Але галоўнае ў творчасці калектыву — музычны агеньчык і моц музыкі, якая можа пераносіць у старадаўнія часы, захаванне лепшых мастацкіх знаходак мінулага.

Усе ўдзельнікі гурта ўдала спалучаюць валоданне некалькімі музычнымі інструментамі. Скрыпка, флейта, сапілка, дуда, жалейка, бузукі, перкусія, тамбурын… Гэтыя інструменты ў здольных руках сплятаюць мелодыі з ветру, рэха гор, водару туману і лесу. «Lity Taler» нясе да слухача музыку, якая прайшла скрозь стагоддзі…


Наведванне канцэрта гурта — гэта магчымасць атрымаць асалоду ад еўрапейскай і народнай беларускай музыкі. Для кагосьці — магчымасць адкрыць для сябе новы музычны накірунак.


Вам может быть интересно

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярэднявечныя песні і танцы, непаўторнае гучанне народных інструментаў, майстар-класы па старадаўніх шляхецкіх і народных танцах зноў падораць гасцям фэсту...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика