Дзень дэпутата. 21.by

Дзень дэпутата

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Хойницкiя навiны

Дзень дэпутата
Сустрэчы з працоўным калектывам завода гідраапаратуры, насельніцтвам Слабажанкі, прыём грамадзян, шэраг вырашаных і растлумачаных пытанняў – такі вынік ліпеньскага Дня дэпутатаў.

Дні дэпутатаў пярвічнага і базавага ўзроўню, падчас якіх прайшлі сустрэчы з насельніцтвам, праведзены таксама ў Барысаўшчыне, Стралічаве, Клівах, Тунеўшчыне, Вялікім Боры, Звяняцкім, Храпкаве. Удзел у іх прынялі дэпутаты раённага Савета дэпутатаў. Сярод узнятых пытанняў – устаноўка ветравікоў, дастаўка жыровак на вёску, рамонт калодзежаў. Адзін з дэпутатаў райсавета, не застаўшыся раўнадушным да праблемы пажылых грамадзян, якія не маглі самастойна адрамантаваць калодзеж, паабяцаў дапамагчы ім.

На прыёме ў райсавеце дэпутатаў
На прыём да старшыні раённага Савета дэпутатаў Г.В. Бондар звярталіся з пытаннямі аб выдаленні дрэў на могілках у сельскіх населеных пунктах. Грамадзянам растлумачана, як аварыйныя і сухія дрэвы ўдаляюць па правілах, да каго звяртацца і колькі каштуе такая паслуга ў альпіністаў.
З удзелам дэпутатаў і зацікаўленых служб вырашалася пытанне аб немэтавым выкарыстанні зямельнага ўчастка, выдзеленага пад агародніцтва.
Службам райвыканкама – землеўпарадкавальнай і жыллёва-камунальнай гаспадаркі – патрэбна растлумачваць грамадзянам, што зямля павінна выкарыстоўвацца згодна з мэтамі, пад якія яна выдзелена: агародніцтва, вядзенне сельскай гаспадаркі, будаўніцтва. У рашэнні аб выдзяленні ўчасткаў гэта і прапісваецца, аднак грамадзяне часта не звяртаюць на гэта ўвагі, у выніку чаго набываюць шэраг праблем.
Узнята пытанне ўзаемаадносін паміж суседзямі. Да чалавечнасці заклікалі дэпутаты абодва бакі спрэчкі, нагадаўшы, не трэба забываць аб павазе да грамадзян сталага ўзросту.

Сустрэча з работнікамі завода гідраапаратуры
Прыём-сустрэча з работнікамі завода гідраапаратуры праходзіла ў вытворчых цахах, каб мінімальна адрываць людзей ад работы.
Паступіў калектыўны зварот падоўжыць раніцай маршрут аўтобуса «Судкова – камбікормавы завод» да чыгуначнай станцыі. На заводзе працуе 15 чалавек, якія пражываюць у Судкове і Казялужжы, і дабірацца ім ад участка па вытворчасці камбікармоў да гідраапаратуры даволі далёка.
Адзін з работнікаў паскардзіўся, што ААТ «Хойніцкі Аграсервіс», дзе працавала яго жонка да выхаду ў водпуск па догляду за дзіцём, часта затрымлівае выплату штомесячнай дапамогі па догляду за дзіцём. Да ведама кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства даведзена, што такім чынам парушаецца заканадаўства, затрымак з выплатай не павінна быць.
Калектыўна хвалілі работнікі завода сваё кіраўніцтва за тое, што стараецца па магчымасці заахвоціць работнікаў: бацькам, дзеці якіх добра вучацца, прадугдеджаны грашовыя выплаты, да Новага года і Дня абароны дзяцей праводзяцца мерапрыемствы, па заяве выплачваецца матэрыяльная дапамога.

Сустрэча з насельніцтвам Слабажанкі
У Слабажанцы старшыня райсавета Г.В. Бондар правяла сустрэчу з насельніцтвам вёскі. Пытанняў узнята многа.
Жыхарам растлумачана заканадаўства аб пахаванні – без дазволу сельвыканкама гэтага рабіць нельга. Нагадана, што з 1 студзеня 2019 года працаздольныя грамадзяне, не занятыя ў эканоміцы, будуць аплачваць па цэнах, што забяспечваюць поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных затрат на аказанне паслуг, гарачае водазабеспячэнне, а з 1 кастрычніка 2019 года – газазабеспячэнне, пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў, і цеплазабеспячэнне.
З 17 ліпеня ў населены пункт кожны аўторак будзе прыязджаць аўтамагазін «Еўраопта».
Узята на кантроль пытанне аб неабходнасці заезду штодзённага аўтобуса маршрутам «Хвойнае – Віць» у Слабажанку – жыхарам вёскі стане ў гэтым выпадку значна зручней дабрацца ў Хойнікі і з Хойнік.
Старшыня Алексіцкага сельвыканкама А.С. Севярынец нагадала, што за несанкцыянаваныя смеццязвалкі можна атрымаць штраф да 50 базавых велічынь, заклікала насельніцтва не выкідваць смецце ў канавы і на палі.
На могілках у Тунеўшчыне працуюць альпіністы, якія спільваюць сухія і аварыйныя дрэвы, таму пры неабходнасці жыхары могуць звяртацца да іх, удакладніўшы кошт гэтай паслугі. У раёне яны прабудуць да сярэдзіны наступнага тыдня.
Не выканана рашэнне сесіі райсавета дэпутатаў ад 19.06.2018 па рамонту Слабажанскага ФАПа. Пакуль толькі водаправод праведзены, ні ўстаноўка катла, ні рамонт яшчэ не пачаты.

Вольга БЕЛАШ. Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сустрэчы з працоўным калектывам завода гідраапаратуры, насельніцтвам Слабажанкі, прыём грамадзян, шэраг вырашаных і растлумачаных пытанняў – такі вынік...
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях

Свежие газеты

23.04.2019
Mir24.TV Belarus
Навiны Палесся
Полесская правда
Пинский Вестник
Двинская правда (Верхнедвинск)
Гарадоцкi веснiк
Днепровская правда (Дуюровно)
Патриот (Ушачи)
Чырвоны прамень
Клiч Радзiмы
Герой працы
Газета Авангард
Mlife
Новости Волковыска
Вороновская газета
Полымя
Lida.Info
Светлы шлях
Единство
Новости Дзержинска
Нясвижскiя навiны
Слуцк Город
Смалявiцкi край
Soligorsk News
Радзiма
Горецкий вестник
Савецкая вёска
Кировец
Асiповiцкi край
Новости Хотимска
24.04.2019
Mir24.TV Belarus
Кобринский вестник
Навiны Палесся
Полесская правда
Пинский Вестник
Двинская правда (Верхнедвинск)
Гарадоцкi веснiк
Клiч Радзiмы
Газета Авангард
Mlife
Новости Волковыска
Вороновская газета
Полымя
Lida.Info
Светлы шлях
Единство
Новости Дзержинска
Нясвижскiя навiны
Слуцк Город
Маяк Преднепровья
Горецкий вестник
Савецкая вёска
Кричевская жизнь
Асiповiцкi край
Новости Хотимска


Партнёры

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика