У заўтрашні дзень – пад стук колаў. 21.by

У заўтрашні дзень – пад стук колаў

05.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

040818e

Работнікі чыгуначнай станцыі Стоўбцы клапоцяцца аб бяспецы руху паяздоў і пасажыраў па станцыі. Працуюць зладжана, як дакладны гадзіннік, і, як сведчаць паказчыкі, з нарастаючымі тэмпамі.

Па выніках работы за першае паўгоддзе 2018 года аб’ёмы пагрузкі і выгрузкі грузаў на станцыі склалі 101 працэнт у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам. Кругласутачна вядзецца абслугоўванне пасажыраў. На працягу сутак па станцыі праходзіць 54 пары паяздоў розных відаў – пасажырскіх, хуткіх і прыгарадных. Не ўсе з іх спыняюцца на станцыі, аднак большасць – так. І пасажыры выкарыстоўваюць гэтую магчымасць. У чэрвені бягучага года былі прададзены ў білетных касах 35 354 білеты, што сведчыць пра рост попыту на пасажырскія перавозкі.

Адзін з вопытных чыгуначнікаў, намеснік начальніка станцыі Таццяна Санько адзначае, што калектыў працуе на перспектыву. У гэтым годзе ён амаладзіўся, аднак па-ранейшаму захоўвае лепшыя працоўныя традыцыі.

Сярод дзяжурных па станцыі варта назваць Аксану Пяшко, Наталлю Валынец, Марыну Міхейкіну. Марына доўгі час працавала аператарам пры дзяжурным па станцыі. Сваю работу яна выконвае якасна, з веданнем справы. Асвойвае прафесію малады спецыяліст Кацярына Арцём, якая, як і некалі Марына Міхейкіна, пачынае шлях у прафесію з аператарскай пасады.

Маладыя, але дастаткова вопытныя – так можна сказаць пра саставіцеляў паяздоў Мікалая Коршука, Сяргея Сергеевіча, Юрыя Галімскага. З адказнасцю працуюць прыёмаздатчыкі груза Наталля Жылінская і Людміла Янкоўская, таварныя касіры Ірына Бойка і Аксана Паўлоўская. У мінулым годзе ў таварнай канторы быў зроблены дыхтоўны рамонт, што значна палепшыла ўмовы працы работнікаў.

Кожны з нас пры пакупцы білета на электрычку або цягнік можа ацаніць высокую культуру абслугоўвання з боку касіраў білетных: Вольгі Немчык, Таццяны Ісмаілавай, Алены Талашка. Стараюцца станцыйныя рабочыя Валянціна Станілевіч і Ала Юшкевіч, прыбіральшчыкі электрапаяздоў Людміла Місюра, Алена Бычкевіч, Юлія Енза і многія іншыя.

У штаце станцыі нямала розных службаў, аднак нельга не адзначыць дарожнага майстра Сяргея Дудзінца, механіка дыстанцыі, сігналізацыі і сувязі Аляксандра Міцкевіча і старшага механіка дыстанцыі Міхаіла Ясько. Іх задача напрамую звязана з бяспекай перавозак.

Акурат на летне-асенні перыяд прыходзіцца не толькі асноўны пасажырапаток, але і планавыя рамонты чыгуначных пуцей. Іншым разам можна наракаць на тое, што адменены той ці іншы поезд рэгіянальных ліній эканом-класа, але пытанні надзейнасці маюць несумненны прыярытэт перад усімі іншымі. Рамонты вядуцца на розных станцыях, у розных раёнах, але чыгунка, як адзіны арганізм, які функцыянуе з улікам гадзін і нават секундаў, не можа не рэагаваць на гэта.

Чуйна рэагуе яна і на хлебную пару. У перыяд уборачнай кампаніі-2018 станцыя гатова прадастаўляць неабходны рухомы састаў для адпраўкі новага ўраджаю. Заключаны дагавор з філіялам «Стаўбцоўскае ХПП» ААТ «Барысаўскі хлебакамбінат», згодна з якім запланавана перавезці 16,5 тысячы тон зерня. Аднак філіял, які забяспечаны сучаснымі складамі з камп’ютарным кантролем рэжыму захоўвання, можа ажыццяўляць перавозкі няспешна, на працягу года. Сярод асноўных грузаадпраўляльнікаў станцыі значыцца не толькі Стаўбцоўскае хлебапрыёмнае прадпрыемства, а і Стаўбцоўскі лясгас, Навасвержанскі лесазавод, Стаўбцоўскі ўчастак ААТ «Белвторчермет», а таксама прыватныя прадпрыемствы, якія атрымліваюць будаўнічыя грузы.          

Чыгуначны транспарт быў і застаецца важным звяном у народнагаспадарчым комплексе, без якога нельга рухацца наперад, у заўтрашні дзень. Са святам вас, чыгуначнікі!

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

ЗНАЁМЦЕСЯ:

  • Вось з такім прыветлівым маладым настроем працуе ў касе чыгуначнай станцыі Стоўбцы Ульяна Ярмак. Добразычлівым абслугоўваннем, безумоўна, задаволены пасажыры стальных магістраляў.
  • У гэты час спраўна нясуць адказную вахту па кантролі руху па чыгуначнай станцыі дзяжурная Наталля Валынец і аператар Раіса Міцкевіч.
  • Шмат спешных спраў па афармленні грузаў, што паступаюць на станцыю, у таварнага касіра Жанны Макарэвіч. У сваёй рабоце ёй не раз дапамагала парадай старшы вакзальны касір Алена Казакевіч, за плячамі якой 26-гадовы стаж працы ў калектыве.

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Работнікі чыгуначнай станцыі Стоўбцы клапоцяцца аб бяспецы руху паяздоў і пасажыраў па станцыі. Працуюць зладжана, як дакладны гадзіннік, і, як сведчаць паказчыкі,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика