Осенняя ярмарка пройдёт в Дисне и Миорах в эти выходные. 21.by

Осенняя ярмарка пройдёт в Дисне и Миорах в эти выходные

10.10.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

 13 кастрычніка ў Дзісне, 14 — у райцэнтры пройдуць восеньскія кірмашы. Набыць сельгаспрадукцыю, харчовыя і нехарчовыя тавары можна будзе з 10 да 14 гадзін.

У Міёрах кірмаш закране плошчу Леніна і вуліцу Камуністычную (ад Кірава да перасячэння з Кастрычніцкай). Гандлёвыя рады з сельскагаспадарчай прадукцыяй размесцяцца па вуліцы Савецкай. У Дзісне гандаль будзе ісці на тэрыторыі рынку па Дзвінскай, 16.
Жыхары Міёршчыны змогуць папоўніць запасы збожжа, бульбы, садавіны і агародніны, набыць дровы, будаўнічыя матэрыялы, мяса-малочную прадукцыю, кандытарскія і кулінарныя вырабы, саджанцы.


Будуць арганізаваны культурна-забаўляльная праграма і музычнае суправаджэнне.
Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прадаставіць транспарт пенсіянерам, каб падвезці сельскагаспадарчую прадукцыю дадому (па Міёрах).

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА з архіва рэдакцыі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 13 кастрычніка ў Дзісне, 14 — у райцэнтры пройдуць восеньскія кірмашы. Набыць сельгаспрадукцыю, харчовыя і нехарчовыя тавары можна будзе з 10 да 14 гадзін.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика