Добрая традыцыя маецца ў калектыве Жыткавіцкай раённай ветэрынарнай станцыі. 21.by

Добрая традыцыя маецца ў калектыве Жыткавіцкай раённай ветэрынарнай станцыі

12.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тут усіх спецыялістаў, якія выходзяць на заслужаны адпачынак, прынята праводзіць з належнай пашанай і падзякай. Днямі іх атрымліваў  ад калег  загадчык Тураўскай участковай ветлячэбніцы Іван Мальцэвіч.

Іван Мікалаевіч ураджэнец  суседняга Столінскага раёна, але большую частку свайго жыцця прысвяціў Жыткаўшчыне. Што не кажы, а сорак пяць гадоў у нашым рэгіёне займаўся лячэннем і прафілактыкай захворванняў грамадскай  і прыватнай жывёлы. Сваю дзейнасць Мальцэвіч распачаў пасля заканчэння Віцебскага ветэрынарнага інстытута. Прафесію  выбіраў па ўласным жаданні. Бачыў, з якой павагай ставяцца вяскоўцы да мясцовага ветурача. Праўда, потым зразумеў, калі поўнасцю ўключыўся ў справу, што  такія адносіны людзей прыходзяць толькі дзякуючы старанню і высокаму майстэрству. Для чаго не адзін год неабходна працаваць на ўласны аўтарытэт. І ён з маладой кіпучай энергіяй узяўся за даручаны ўчастак работы. Яе на той час было вельмі шмат. Напрыклад, на Тураўшчыне пры савецкім часе толькі ў прыватным сектары пры савецкім часе налічвалася не меней чатырох тысяч  кароў. Нямала трымалі сяляне і іншай жыўнасці. Таму, калі ў гаспадара нехта з чацвяраногіх хварэў у хляве, чалавек не адкладваў візіт да ветэрынара Мальцэвича. Людзі не цэрымоніліся, нярэдка і сярод ночы будзілі. І Іван Мікалаевіч нікому не адмаўляў. Браў неабходныя медыкаменты і ішоў на выручку, хаця даволі часта прыходзілася дабірацца ў навакольныя ад Турава паселішчы.

Хапала спраў і ў грамадскім сектары. За кожным спецыялістам лячэбніцы былі замацаваныя фермы мясцовых гаспадарак, дзе прыходзілася дапамагаць выконваць увесь комплекс прафілактычна-лячэбных ветэрынарных мерапрыемстваў. 

– Тады ва ўстанове аўтамабіля не мелася, таму дабіраліся на кані, пешкам. Бездарожжа было страшэннае, – успамінае Іван Мікалаевіч. – Зімой здаралася, што, калі шляхі засыпала снегам, станавіўся на лыжы і кіраваўся выконваць свае абавязкі. Пераадольваць цяжкасці дазваляла любоў да абранай справы. І цяпер не шкадую аб выбары прафесіі.

Не аднаму маладому спецыялісту Мальцэвіч дапамог, вобразна кажучы, стаць на крыло. І гэта таксама спрыяла павышэнню аўтарытэта, як граматнага спецыяліста ў ветэрынарыі.

Выказаць Івану Мальцэвічу словы ўдзячнасці за шматгадовую працу кіраўніцтва ветстанцыі даручыла яго калегам Леаніду Рыдзецкаму і Мікалаю Сяргейчыку. Не адзін год яны працавалі поплеч, таму пасля ўручэння заслужанай узнагароды доўга ўспаміналі пра перыяд сумеснай дзейнасці на Тураўшчыне. Мальцэвічам пройдзены вялікі працоўны шлях. Канечне, у чалавека ёсць шкадаванне, што дайшоў па ім да фінішнай рысы, але ж зрабіў гэта годна.

Сяргей Белка

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тут усіх спецыялістаў, якія выходзяць на заслужаны адпачынак, прынята праводзіць з належнай пашанай і падзякай. Днямі іх атрымліваў  ад калег 
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика