У мінулую пятніцу адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 70-годдзю газеты “Шлях перамогі”. 21.by

У мінулую пятніцу адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 70-годдзю газеты “Шлях перамогі”

Размер текста:
A
A
A

post thumbnail

Кароткі відэасюжэт занатаваў толькі асобныя эпізоды творчага шляху выдання. Пра час, пра сябе, пра газету, старонкі якой убіраюць журналісцкае бачанне свету, расказвалі ў кароткіх інтэрв’ю самі супрацоўнікі рэдакцыі. Тыя, хто ўжо не адзін дзясятак год аддаў газетнай справе, і хто толькі пачынае свой творчы шлях. Праца ў газеце патрабуе пэўнай самаахвярнасці, той духоўнай, ідэйнай пазіцыі, якой пранікнута кожная, здавалася б, самая радавая публікацыя.

Вернасць гэту вось ужо 70 год захоўвае вілейская раённая газета “Шлях перамогі”. Разам з тымі, хто быў і ёсць у раёнцы. Хто адчуваў і адчувае сваю высокую адказнасць за лёсы людзей і свету, – сцвярджаюць вядучыя мерапрыемства – Таццяна Захарыч і Уладзімір Цанунін.
Выданне і час. Дыялектычнае адзінства гэтых паняццяў – у гісторыі стварэння, станаўлення і развіцця газеты. Яна пачыналася з малафарматнага аднапалоснага выдання, падшыўка якога прадстаўлена была, дарэчы, на выставе, арганізаванай у фае райвыканкама. Тут праходзіла ўрачыстасць. Выставу склалі падобныя рарытэты, стэнды, старыя, ужо пажухлыя ад часу газетныя камплекты. Тое пакаленне журналістаў, якое было да нас, стварыла перадумовы для сучаснага аблічча газеты, яго новага зместу, дызайна, тэматыкі. Усё гэта, сабранае разам і арганічна пераплеценае ў газетных нумарах, па-свойму ўплывае на чытальніцкую аўдыторыю, пашыраючы яе кола, паглыбляючы цікавасць людзей да выдання.
Ствараючы, а пасля рэалізуючы свае праекты і спецвыпускі, журналісты раёнкі імкнуцца данесці да чытача сутнасць дзяржаўнай палітыкі. Прычым, не ў дэкларатыўнай форме, а на прыкладзе рэальных вынікаў яе рэалізацыі.
Паспяховасць журналісцкіх намераў адзначана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровымі Граматамі абласнога выканаўчага камітэта, шматлікімі дыпломамі за перамогу ў конкурсах рознай тэматычнай накіраванасці. Спадарожнічае поспеху тое ўзаемаразуменне, якое выданне знаходзіць у сваіх заснавальнікаў – раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў. Шчыра павіншавалі супрацоўнікаў рэдакцыі з такой знамянальнай датай у жыцці калектыву старшыня райвыканкама Віктар Кот, старшыня раённага Савета дэпутатаў Наталія Радзевіч.
У пажаданнях кіраўнікоў раённых улад – станоўчая ацэнка ідэйнага і мастацкага ўзроўню газеты, адпаведнасці яе зместу патрабаванням часу і, вядома, надзея на далейшае развіццё выдання ў рэчышчы патрабаванняў дзяржаўнай палітыкі ў адносінах сродкаў масавай інфармацыі.
Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Руслан Трухан звярнуў увагу на трывалае фінансавае становішча вілейскай раёнкі, якая ўваходзіць у тройку вядучых рэгіянальных выданняў Міншчыны па ўзроўню самаакупляльнасці, а таму жыве і развіваецца за ўласныя сродкі. Рост аб’ёму газетных палос, іх каляровае выкананне, бачны прафесіяналізм, творчы патэнцыял вілейскіх журналістаў адзначыў начальнік упраўлення аблвыканкама. Адназначна высокія ацэнкі выдання прагучалі з вуснаў кансультанта ўпраўлення друкаваных СМІ і знешніх сувязей Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь Фёдара Рамашкі і дырэктара Беларускага Дома прэсы Анатолія Шычко. Свае віншаванні адрасавалі рэдакцыі Мінская гарадская арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў культуры і райкам прафсаюза работнікаў культуры.
Віноўнікам урачыстасці прыемна было пачуць музычнае віншаванне ад работнікаў культурнай сферы раёна ў выглядзе песні на словы начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Сяргея Паўлоўскага і музыку дырэктара Любанскага СДК Юрыя Касцюкевіча, ад педагогаў Вілейшчыны. Цудоўныя вершы падарылі нам Уладзімір Цанунін і Клаўдзія Дубовік. Мы абавязкова знойдзем магчымасці і пазнаёмім з гэтымі творамі чытачоў раёнкі. Бо яны любым чынам павінны быць занатаваны ў гісторыі газеты. Нам прыемна, што Саюз журналістаў Беларусі ўзнагародзіў Ганаровай граматай пазаштатнага аўтара выдання Міколу Кутаса. Гэта прызнанне таго, што падобныя галасы з месцаў, што належаць актывістам друку,таксама здольны ўзнімаць прэстыж выдання і фарміраваць грамадскую думку, ствараць яго інфармацыйна насычаным і пазітыўна арыентаваным.
Нас віншавалі прадстаўнікі працоўных калектываў – хлебазавода, мэблевай фабрыкі, вілейскага вопытнага лясгаса, белаграпрамбанка, цэнтральнай раённай бальніцы, пазаштатныя аўтары. Мы ўсім удзячны, мы нізка схіляемся ў паклоне перад тымі, хто ў дзень юбілею данёс да нас пашану і грамадскае прызнанне. Асаблівая наша ўдзячнасць – народнаму калектыву аўтарскай песні “Элегія” цэнтра эстэтычнага выхавання, яго кіраўніку, аўтару мелодый і выканаўцу Таццяне Захарыч, гітарысту Уладзіміру Лапціку, скрыпачцы Аксане Жук, паэту і вядучаму,члену Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзіміру Цануніну. Менавіта гэты творчы калектыў стварыў арыгінальнае суправаджэнне імпрэзы. Сябры, сапраўды цудоўным атрымаўся наш саюз. І няхай будзе ў яго далейшы працяг. Такі ж уражальны і хвалюючы.
У тэму: з нагоды 70-годдзя “Шлях перамогі” ўзнагароджана Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама і Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта. Адпаведныя заахвочванні атрымалі і супрацоўнікі газеты.
Марыя КУЗАЎКІНА.
Фота Аляксея КАМІНСКАГА



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кароткі відэасюжэт занатаваў толькі асобныя эпізоды творчага шляху выдання. Пра час, пра сябе, пра газету, старонкі якой убіраюць журналісцкае бачанне свету,...
 
 
 


Архив (Новости Общества)

21.by в социальных сетях


© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика