"Зарніца" вызначыла лепшых. 21.by

"Зарніца" вызначыла лепшых

10.05.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

article3934.jpg

 

“У калону па аднаму станавіся! Шагам марш!» — выразна аддае свае каманды капітан, і яго падначаленыя зладжана пачынаюць маршыраваць па пляцы... Здавалася б, гутарка пойдзе пра салдацкія будні, але гэта не так. У гэты раз у ваеннай падрыхтоўцы давялося пазмагацца звычайным школьнікам.

Так, на мінулым тыдні на стадыёне ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Івацэвічы” прайшла раённая ваенна-патрыятычная гульня “Зарніца”, якая сёлета была прысвечаная 100-годдзю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. У ёй прымалі ўдзел шэсць каманд з сярэдніх школ №1, №3 і №4 з Івацэвічаў, а таксама каманды Целяханскай, Косаўскай і Даманаўскай сярэдніх школ. На ўрачыстым адкрыцці мерапрыемства галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ігар Саюк адзначыў, што “Зарніца” мае выключнае значэнне пры патрыятычным выхаванні моладзі, а таксама сімвалічна, што праводзіцца яна напярэдадні вялікага свята – Дня Перамогі. Справядлівай барацьбы і спартыўных поспехаў таксама жадала ўдзельнікам першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Аляксандра Гардзейка.  Ад старту і да самага фінішу юным байцам давялося прайсці шэраг няпростых выпрабаванняў. Адным з самых важных і відовішчных выпрабаванняў ваенна-патрыятычнай гульні быў конкурс «Агляд строю». Удзельнікам трэба было прадэманстраваць свае ўменні і навыкі ў страявой падрыхтоўцы, атрыманыя ў школе (на здымку 3). Пры гэтым ацэньваўся знешні выгляд канкурсантаў, прывітанне, страявы шаг, манеўраванне, індывідуальная падрыхтоўка, страявая песня. Што тычыцца апошняй, то на пляцы гучалі разнастайныя кампазіцыі, пачынаючы з усім вядомай «У салдата выхадны», заканчваючы «Марусяй» з кінафільма «Іван Васільевіч мяняе прафесію». У гэтым конкурсе лепшай была каманда Целяханскай СШ.

Наступны этап – конкурс мастацкай самадзейнасці (на здымку 2). І трэба сказаць, тут было на што паглядзець. Усе каманды падышлі да гэтага выпрабавання з фантазіяй, на сцэне разгортвалася сапраўдная тэатральная дзея – дзяўчаты праважалі каханых на фронт, ішлі баі, салдаты чыталі лісты-трохвугольнікі, хтосьці вяртаўся з вайны, а хтосьці – не… Журы вельмі складана было вызначыць лепшае выступленне, бо ўзровень выступленняў быў сапраўды вельмі высокі. Але ўсё ж такі перамогу ў гэтым конкурсе атрымала каманда СШ №1. Таксама камандам трэба было пазмагацца ў трапнасці – хлопцы і дзяўчаты стралялі з пнеўматычнай вінтоўкі па мішэнях. Як паказалі рэзультаты конкурсу, больш трапнымі выявіліся дзяўчаты. Наступны этап – віктарына на веданне медыцынскай падрыхтоўкі. З гэтымі пытаннямі ўсе каманды справіліся на выдатна. На працягу гэтых этапаў яўнага лідара не было, таму барацьба паміж камандамі была цікавай і напружанай. Бадай самым запамінальным быў конкурс “Баявое разгортванне”. Камандам трэба было як мага хутчэй разгарнуць пажарныя рукавы і напорам вады з адлегласці збіць мяч са стойкі. Галоўны этап на “Зарніцы” – ваенізаваная паласа перашкод, у якую ўваходзілі эстафета, “мышалоўка”, перанос пацярпелага, купіны і лабірынт. Тут былі неабходны не толькі спартыўныя навыкі і ўменні, а і ўзаемадапамога. Гэтае фінальнае выпрабаванне і вызначыла лепшую каманду. Трэцяе месца ў раённай ваенна-патрыятычнай гульні “Зарніца” падзялілі каманды сярэдніх школ №1 і №4 г. Івацэвічы, другое месца ў Косаўскай СШ, а пераможцай стала каманда сярэдняй школы №3 г. Івацэвічы (на здымку 1), якая будзе абараняць  гонар нашага раёна на абласной “Зарніцы”. Пераможцы і прызёры былі ўзнагароджаны дыпломамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і салодкімі падарункамі.

Ганна Ільяшэвіч, фота аўтара.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 Каманда СШ №3 г. Івацэвічы будзе прадстаўляць раён на абласным этапе... 
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика