Аўкцыён змяняе маштаб. 21.by

Аўкцыён змяняе маштаб

12.12.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

podgotovka-uchastka-k-stroitelstvu

Сёння ў раёне для будаўніцтва і абслугоўвання аднакватэрных, блакіраваных дамоў сфарміраваны 179 участкаў, 58 – для рэалізацыі праз аўкцыён. У райцэнтры пад гэту катэгорыю падпадае толькі адзін участак на вуліцы П. Глебкі.

Набыць участак для будаўніцтва жылля ў раёне стала прасцей пасля прыняцця 24 кастрычніка рашэння №908 Мінскім абласным выканаўчым камітэтам.

Раней раён знаходзіўся ў аўкцыённай зоне, бо Уздзеншчына недалёка ад сталіцы, праз яе тэрыторыю праходзіць дарога рэспубліканскага значэння “Мінск-Мікашэвічы”, ды і попыт на зямельныя ўчасткі ў горадзе і некаторых сельсаветах быў вялікі.

— Два гады таму мы напісалі пісьмо з просьбай выключыць частку населеных пунктаў раёна з аўкцыённай зоны, — расказвае начальнік землеўпарадкавальнай службы раённага выканаўчага камітэта Алены Грэчка. — Раней пры выстаўленні зямельнага ўчастка на аўкцыён сельскі Савет павінен быў зарэгістраваць яго ў агенцтве па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры, аплаціць аб’яву аб правядзенні таргоў у газеце. Усё гэта каштуе немалых грошай. Сфарміраваных участкаў было многа, але не ўсе яны карысталіся попытам. Калі ў райцэнтры, Азерскім, Дзешчанскім сельсаветах за імі чарга, то ў Хатлянскім, частцы Слабадскога ніхто не купляе. А грошы за выстаўленне іх на аўкцыён сельскі Савет павінен заплаціць, незалежна ад таго адбыўся ён ці не. Пры паўторных таргах кошт зямельнага надзела павялічваўся на 5%. Гэта тычылася ўсіх катэгорый грамадзян.

Новае рашэнне Мінаблвыканкама спрасціла працэдуру атрымання ўчастка пад будаўніцтва і абслугоўванне аднакватэрных, блакіраваных жылых дамоў. Цяпер жадаючы піша заяву. Пры станоўчым прыняцці рашэння чалавек аплачвае кадастравы кошт участка. Калі грамадзянін знаходзіцца ў чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў, то ўчастак яму выдзяляецца бясплатна ў пажыццёвае права на спадчыну, пры гэтым ён аплачвае толькі афармленне дакументаў – для фізічных асоб гэта працэдура ў некалькі разоў танней. У аўкцыённай зоне засталіся толькі райцэнтр, Дзешчанскі, Азерскі сельсаветы і шэсць населеных пунктаў Слабадскога — Лоша, Госьбішчы, Крывялі, Сенажаткі, Баравыя, Касцюкі.

— Раней людзей цікавілі розныя ўчасткі. Адны жадалі купіць хутарскі надзел, іншыя – у паляўнічых угоддзях. Але гэта былі адзінкавыя выпадкі, — адзначае Алена Валянцінаўна. — Спадзяёмся, што новаўвяддзенне прыцягне больш пакупнікоў ў аддаленыя вёскі раёна, што будзе садзейнічаць іх развіццю. Усю інфармацыю пра зямельныя участкі і прынцып іх выдзялення можна знайсці на афіцыйным сайце Мінскага аблвыканкама, райвыканкама, стэндах сельвыканкамаў.

Па рашэнні Мінскага аблвыканкама вызначаны пералік населеных пунктаў, у межах якіх зямельныя участкі даюцца юрыдычным асобам і індывідуальным

прадпрымальнікам для будаўніцтва і абслугоўвання аб’ектаў нерухомай маёмасці, прызначанай для вытворчасці тавараў, выканання работ і аказання паслуг, толькі па выніках аўкцыёнаў. Уздзенскага раёна ў гэтым спісе няма. Значыць, юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі змогуць атрымаць зямельны ўчастак у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Республікі Беларусь №667 “Аб адабранні і прадастаўленні зямельных участкаў”, што важна для развіцця малога і сярэдняга бізнесу ў раёне.

Наталля КЛІМОВІЧ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў раёне для будаўніцтва і абслугоўвання аднакватэрных, блакіраваных дамоў сфарміраваны 179 участкаў, 58 – для рэалізацыі праз аўкцыён. У райцэнтры пад гэту...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика