Паведамленне прэс-цэнтра Канстытуцыйнага Суда
Канстытуцыйны Суд 21 кастрычнiка г.г. у сваiм пасяджэннi разгледзеў пытанне прадастаўлення службовых жылых памяшканняў i практыкi яго прымянення.
У Канстытуцыйны Суд паступiў зварот грамадзянiна, якi па патрабаванню раённай адмiнiстрацыi пры атрыманнi службовага жылля ажыццявiў адчужэнне кватэры, якая знаходзiлася ў яго ўласнасцi. Пасля звальнення заяўнiк разам з членамi сям’i быў выселены са службовага жылля без прадастаўлення iншага жылога памяшкання. Патрабаванне аб адчужэннi жылога памяшкання прад’яўлялася на падставе пункта 30 Правiлаў улiку грамадзян, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, i прадастаўлення жылых памяшканняў у Рэспублiцы Беларусь, зацверджаных пастановай Савета Мiнiстраў ад 22 верасня 1999 г., згодна з якой, калi грамадзянiну на момант прыняцця рашэння аб прадастаўленнi жылога памяшкання належыць на праве ўласнасцi жылое памяшканне або ён займае жылое памяшканне па дагавору найму ў дамах дзяржаўнага жыллёвага фонду, у якiм не застаюцца пражываць члены яго сям’i, то ён абавязаны ажыццявiць адчужэнне (здачу) гэтага жылога памяшкання мясцоваму Савету дэпутатаў, выканаўчаму i распарадчаму органу, арганiзацыi, якiя прадастаўляюць жылое памяшканне, у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Канстытуцыйны Суд адзначае, што вышэйпрыведзеная норма не ўлiчвае асаблiвасцi прававога рэжыму жылых памяшканняў, якiя прадастаўляюцца па дагавору найму службовага жылога памяшкання. Прааналiзаваўшы нормы Канстытуцыi, Жыллёвага кодэкса, iншых нарматыўных прававых актаў, Канстытуцыйны Суд лiчыць, што патрабаваннi аб абавязковым адчужэннi жылога памяшкання ўласнiкам у выпадку прадастаўлення яму жылога памяшкання ў дамах дзяржаўнага жыллёвага фонду не могуць прымяняцца ў выпадках прадастаўлення службовага жылога памяшкання асобе, якая мае жыллё на праве ўласнасцi. Службовае жыллё мае свой асаблiвы статус i прадастаўляецца, як правiла, на час работы. Пры гэтым грамадзяне, якiя спынiлi працоўныя адносiны, падлягаюць высяленню без прадастаўлення iншага жылога памяшкання, за выключэннем выпадкаў, якiя ўстаноўлены актамi заканадаўства. Значыць, калi ў мэтах атрымання службовага жылога памяшкання грамадзянiн праводзiць адчужэнне жылога памяшкання, якое належыць яму на праве ўласнасцi, то ў выпадку страты права пражывання ў службовым жылым памяшканнi ён аказваецца ўвогуле без жылля. Канстытуцыйны Суд адзначае, што законы Рэспублiкi Беларусь не змяшчаюць як такое патрабаванне аб адчужэннi жылых памяшканняў, якiя знаходзяцца ва ўласнасцi грамадзян пры атрыманнi iмi службовага жылля. Канстытуцыйны Суд прапанаваў Савету Мiнiстраў ва ўстаноўленым парадку вырашыць пытанне аб належным прававым рэгуляваннi прадастаўлення службовых жылых памяшканняў грамадзянам, якiя маюць жылыя памяшканнi на праве ўласнасцi. Л. МУРАШКА, памочнiк Старшынi Канстытуцыйнага Суда.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Канстытуцыйны Суд 21 кастрычнiка г.г. у сваiм пасяджэннi разгледзеў пытанне прадастаўлення службовых жылых памяшканняў i практыкi яго прымянення |
|