Рэспублiканскi эндакрыналагiчны цэнтр змянiў «прапiску»
Надзея НIКАЛАЕВА
У адпаведнасцi з загадам Мiнiстэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь, зараз завяршаецца далучэнне Рэспублiканскага кансультацыйнага эндакрыналагiчнага цэнтра (РКЭЦ) да Рэспублiканскага цэнтра медыцынскай рэабiлiтацыi i бальнеалячэння. I хоць у старым будынку па вулiцы Фабрыцыуса яшчэ працягвае працаваць адмiнiстрацыя РКЭЦ, лячэбна-дыягнастычныя падраздзяленнi ўжо пераехалi на вулiцу Макаёнка, 17.
Як паведамляе прэс-служба Мiнiстэрства аховы здароўя, з кастрычнiка на вулiцы Макаёнка пачаўся прыём пацыентаў, якiя накiроўваюцца на кансультацыю ў Рэспублiканскi кансультацыйны эндакрыналагiчны цэнтр. Там жа арганiзаваны папярэднi запiс на прыём, наладжана iнфармаванне па тэлефоне пацыентаў, якiя чакаюць вынiкаў лабараторных даследаванняў, пройдзеных iмi ў жнiўнi-вераснi гэтага года. У будынак на Макаёнка пераехаў таксама i кабiнет лазернай мiкрахiрургii вока. У блiжэйшы час пачнецца запiс хворых на лячэнне. У Мiнiстэрстве аховы здароўя спадзяюцца, што аб’яднанне двух рэспублiканскiх цэнтраў дазволiць палепшыць дыягностыку i пашырыць спектр выконваемых лабараторных даследаванняў. Эндакрыналагiчныя хворыя атрымаюць магчымасць звяртацца за кансультацыяй да iншых, больш вузкiх спецыялiстаў, а таксама змогуць прайсцi курс медыцынскай рэабiлiтацыi з выкарыстаннем сучасных фiзiятэрапеўтычных методык, уключаючы бальнеагразелячэнне. Папярэднi запiс на прыём да ўрачоў па новаму адрасу вядзецца па тэлефонах: 264-65-10 i 264-78-53. Дабрацца да новага месца размяшчэння цэнтра можна ад станцыi метро «Маскоўская» аўтобусамi №35 i №64 да канцавога прыпынку «Пiянерская».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адпаведнасцi з загадам Мiнiстэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь, зараз завяршаецца далучэнне Рэспублiканскага кансультацыйнага эндакрыналагiчн |
|