21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Навацыі» і «Трансфармацыі»?..

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У ЛЮСТЭРКУ СУСВЕТНАЙ ПРЭСЫ

У апошнiя два тыднi ўвага да «беларускай тэмы» ў расiйскай прэсе прыкметна ўзмацнiлася. Эксперты адзначаюць, што Крэмль вядзе iнфармацыйна-палiтычную падрыхтоўку да магчымай сустрэчы прэзiдэнтаў Беларусi i Расii.

Старт iнфармацыйнай падрыхтоўцы да сустрэчы прэзiдэнтаў на Вышэйшым Дзяржсавеце Саюзнай дзяржавы быў дадзены ў эфiры аналiтычнай тэлепраграмы «Пастскрыптум» на тэлеканале ТБ-Цэнтр. Вядучы «Пастскрыптума» А. Пушкоў выступаў за рашучую актывiзацыю iнтэграцыйных працэсаў. Пры гэтым ён заяўляў, што «праблемы з iнтэграцыяй» памiж дзвюма краiнамi выклiканы выключна пазiцыяй прэзiдэнта Беларусi. Пазней гэта лiнiя была прадоўжана А. Пушковым у прывязцы да вiзiту ў Маскву Дзяржсакратара ЗША К. Райс. Сцвярджалася, што, па некаторых звестках, К. Райс у ходзе перамоў узняла «беларускую тэму». Масква, маўляў, у сваю чаргу паставiла пытанне аб спыненнi фiнансавання Злучанымi Штатамi «антырасiйскай апазiцыi ў Беларусi».

Сiнхронна з А. Пушковым фактар «амерыканскай пагрозы» для Беларусi спрабаваў актуалiзаваць дарадца кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта РФ, палiтолаг Г. Паўлоўскi. Паводле яго слоў, «новым паваротам для Расii» з’яўляецца акцэнтаванне ЗША на «праблеме Беларусi», якое выражаецца ў павышанай увазе амерыканскага мiнiстэрства абароны да «нашага асноўнага ваенна-палiтычнага саюзнiка» («Кремль.org», «Регнум»).

У эфiры тэлеканала «Расiя» мiнiстр замежных спраў РФ С. Лаўроў разважаў аб пастаўках расiйскага газу краiнам СНД у 2007 годзе па сярэднееўрапейскiх цэнах. Ён, у прыватнасцi, заявiў, што ААТ «Газпрам» мае намер павысiць цану «дадатковых» 1,4 млрд. кубаметраў прыроднага газу, «закупляемага Беларуссю ў наступным годзе, да сярэднееўрапейскага тарыфу». «Мы хочам устанавiць сусветныя цэны на энерганосьбiты з усiмi сваiмi партнёрамi, i тыя краiны, якiя з’яўляюцца нашымi саюзнiкамi, павiнны атрымлiваць iльготы ў iншых формах», — заявiў С. Лаўроў. Аналiтыкi давалi самыя розныя ацэнкi i каментарыi наконт гэтага — адзначалi, што трансфармацыя расiйскай пазiцыi па энергапастаўках спалучаецца з новай знешнепалiтычнай дактрынай РФ у адносiнах да СНД; што ААТ «Газпрам» мяркуюць зрабiць транснацыянальнай кампанiяй... На думку некаторых расiйскiх аналiтычных выданняў (часопiсы «Эксперт», «Профиль»), пасля 2008 г. Ул. Пуцiн можа ўзначалiць «Газпрам», якi стане галоўным рычагом яго ўплыву на ўнутраную i знешнюю палiтыку РФ. Эксперты адзначаюць, што ў дачыненнi да Беларусi пагроза «сярэднееўрапейскiх цэн» на газ з’яўляецца адным з фактараў цiску на кiраўнiцтва краiны з мэтай прасоўвання расiйскай мадэлi iнтэграцыi.

Паказальна, што заявы С. Лаўрова ў эфiры РТР прагучалi напярэдаднi пасяджэння беларуска-расiйскай камiсii па распрацоўцы Канстытуцыйнага акта. Пэўныя колы перад пасяджэннем спрабавалi вылучыць дыскрымiнацыйны ў адносiнах да Беларусi сцэнарый «фарсiраванай iнтэграцыi», элементам якой з’яўляецца ўвядзенне iнстытута прэзiдэнта Саюзнай дзяржавы. Як адзначаў iнтэрнэт-рэсурс Парламенцкага Сходу Саюза Беларусi i Расii, П. Барадзiн заяўляў, што «Саюзная дзяржава не можа развiвацца без самастойнай і эфектыўнай улады ў асобе прэзiдэнта. Увядзенне прэзiдэнцкай вертыкалi адпавядае iнтарэсам эфектыўнага кiравання». Палiтолаг А. Цыпко перакананы, што РФ у святле апошнiх падзей на постсавецкай прасторы стратэгiчна важна ўмацаваць свае пазiцыi на «беларускiм накiрунку». «Ад трываласцi гэтай Саюзнай дзяржавы залежыць лёс Расii», — сказаў ён карэспандэнту «Комсомольской правды».

Мiж тым, як паказалi вынiкi работы сумеснай камiсii па Канстытуцыйнаму акту, iнiцыятыва з «саюзным прэзiдэнцтвам» не была станоўча ўспрынята беларускiмi членамi камiсii. Неназваныя «крынiцы» «Известий» адзначалi, што прыняты беларуска-расiйскай камiсiяй праект «максiмальна адпавядае iнтарэсам Беларусi, дзе прэзiдэнту Аляксандру Лукашэнку неабходна пераканаць апазiцыю ў тым, што дзяржава адстойвае незалежнасць». А выданне «Газета» паведамляла, што «высокапастаўленая крынiца патлумачыла: тэкст Канстытуцыi Крэмль «не задавальняе». Кiраўнiцтву РФ не падабаецца, што ў праекце дакумента адсутнiчае «дакладнае разуменне, да якой мадэлi мы iмкнёмся: поўнае аб’яднанне, еўраінтэграцыя, або мы пакiдаем усё як ёсць». Таму, паводле iнфармацыi ананiма, Крэмль «пастараецца зрабiць так, каб да восенi 2006 года да галасавання справа не дайшла».

Падрыхтаваў Iван ШЛАПАК.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У апошнiя два тыднi ўвага да «беларускай тэмы» ў расiйскай прэсе прыкметна ўзмацнiлася. Эксперты адзначаюць, што Крэмль вядзе iнфармацыйна-палiтычную
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика