Партыя фальшывых еўра канфiскаваная ў Пiнску
Iгар ГРЫШЫН
Пяць чалавек, жыхароў Вiцебска, якiя падазраюцца ў рабаўнiцтве з пераапрананнем у мiлiцэйскую форму, затрыманы супрацоўнiкамi праваахоўных органаў.
«Засвяцiлiся» гэтыя злачынцы на кватэры iндывiдуальнай прадпрымальнiцы, куды забрылi ранiцай двое з iх. Адзiн з вiзiцёраў, дарэчы, быў апрануты ў форму супрацоўнiка мiлiцыi. Не дзiўна, што жанчына ўпусцiла злачынцаў у кватэру. Яны ж, апынуўшыся ў памяшканнi, хутка звязалi прадпрымальнiцу, надзелi на яе наручнiкi, пасля чаго забралi 5 тысяч долараў ЗША, залаты пярсцёнак i знiклi. Супрацоўнiкi крымiнальнага вышуку МУС i Вiцебскай вобласцi, якiя расследавалi гэтае злачынства, выйшлi на след «пярэваратняў» i затрымалi iх. У ходзе правядзення вобыскаў у дваiх членаў банды канфiскаваны гумавая мiлiцэйская палка, мiлiцэйскае абмундзiраванне, самаробная вiнтоўка для стральбы патронамi калiбру 5,6 мм, 2 электрадэтанатары, газавы пiсталет з глушыцелем, прыстасаваны для стральбы патронамi калiбру 9 мм, 96 патронаў рознага калiбру i 4 адзiнкi халоднай зброi. Злачынцы змешчаны ў iзалятар часовага ўтрымання.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дваiх раней судзiмых грамадзян у Пiнску затрымалi супрацоўнiкi ўпраўлення па барацьбе з эканамiчнай злачыннасцю УУС Брэсцкага аблвыканкама пры падтрым |
|