21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мужыкi знiкаюць па пятнiцах...

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкалай ТОЎСЦIК

Актуальная эканомiка

Нядобразычлiўцы даўно прадказваюць абвал беларускага рубля. Але сёння ўжо добра вiдаць: у курсавым калiдоры, вызначаным Нацыянальным банкам на сёлетнi год у межах 2200—2250 рублёў за долар, наш «заяц», безумоўна, утрымаецца. Ён увогуле даўно ўжо не лётаў унiз з курсавой горкi на злом галавы. Усе ягоныя рухi адносна таго ж долара вызначаюцца ў апошнiя гады прадказальнай павольнасцю. Што вялiкая палёгка i для эканомiкi, i для сацыяльнай сферы, i для кожнага з нас.

Як удалося Нацыянальнаму банку ў значнай ступенi стабiлiзаваць айчынную валюту — размова асобная. Спадзяюся, што некалi Пётр Пракаповiч напiша мемуары i сам усё падрабязна раскажа. Адно не выклiкае сумненняў: зрабiць «зайца» паслухмяным было вельмi няпроста.

Дагэтуль за мяжой Беларусь купляе тавараў больш, чым прадае. Сёлета, напрыклад, адмоўнае знешнегандлёвае сальда склала 448 мiльёнаў долараў. I гэта пры росце экспарту ў грашовым вымярэннi на цэлую чвэрць. Аднак i iмпарт паралельна павялiчыўся ледзь не на трэць. Такiя цяпер тэндэнцыi на сусветным рынку: гатовая прадукцыя таннее, а сыравiна i энергарэсурсы, наадварот, даражэюць. Калi, скажам, у першым паўгоддзi мiнулага года сярэднi кошт нафты складаў 80 долараў за тону, дык у сёлетнiх студзенi—чэрвенi ўжо 124. Што, галоўным чынам, i прывяло да дысбалансу ў знешнiм гандлi.

Карацей кажучы, наша краiна пакуль расходуе за сваiмi межамi долараў i еўра больш, чым iх зарабляе. Гэтую неспрыяльную для беларускага рубля сiтуацыю моцна абвастрала яшчэ адна негатыўная тэндэнцыя — толькi ўжо на ўнутраным валютным рынку. Апошнiя два гады тэмпы росту рэальных грашовых даходаў насельнiцтва, а з iмi i рознiчнага тавараабароту, далёка апярэджвалi тэмпы павелiчэння аб’ёмаў вытворчасцi айчынных спажывецкiх тавараў. Тут таксама ўтваралася пастка для «зайца». Людзi больш зараблялi i, адпаведна, больш куплялi. Але паколькi свая прамысловасць не задавальняла попыт на тавары, дык прыбаўка да зарплат i пенсiй трапляла на рэчавыя рынкi, дзе прадаецца замежны шырспажыў, ды яшчэ ў абменнiкi, калi патрэбныя вырабы нельга было прыдбаць i на базарах. Са сваёй выручкай навыперадкi iмчалiся ў абменнiкi i прадаўцы ўсяго «забугорнага» дабра, бо долары i еўра iм неабходныя для набыцця новых партый тавараў.

Вось i выходзiла, што сваiмi заробленымi рублямi беларусы найбольш падтрымлiвалi не айчынную прамысловасць, а кiтайскiх, турэцкiх, польскiх, нямецкiх, карэйскiх вытворцаў красовак i джынсаў, касметыкi i тэлевiзараў, трыкатажу i футра... Заўзятая ж скупка долараў i еўра пагражала стабiльнасцi нацыянальнай валюты. Бо замежная грашовая «зелянiна» — той жа тавар. I па законах рынку, калi тавар трапляе ў разрад дэфiцытных, дык павялiчваецца ў цане.

Шчасце, што некантралюемага скачка курса долара i еўра ў вышыню ўсё ж не адбылося. Цяпер нацыянальнаму банку крыху лягчэй утрымлiваць «зайца» ў межах вызначанага для яго калiдора. Калi ў першым леташнiм паўгоддзi ў параўнаннi са студзенем—чэрвенем 2001 года тэмпы росту рознiчнага тавараабароту дасягнулi 14,3, а вытворчасць спажывецкiх тавараў была павялiчана толькi на 4 працэнты, дык сёлета прапорцыя ўжо зусiм iншая. У першым паўгоддзi гэтага года ў параўнаннi з такiм жа перыядам мiнулага рост склаў, адпаведна, 8,6 i 6,9 працэнта. Небяспечныя для беларускага рубля «нажнiцы» зменшаны амаль у шэсць разоў. Рознiчны тавараабарот ужо куды менш стымулюецца павелiчэннем продажу вырабаў замежнай вытворчасцi, што на карысць i «зайцу», i айчыннай прамысловасцi.

Цяпер спажывецкiя тавары не перавышаюць пятую частку ў агульным аб’ёме iмпарту. Завозiцца галоўным чынам тое, што ў Беларусi не расце i не вырабляецца, або вырабляецца ў недастатковай колькасцi. Вядома ж, нам нiяк не абысцiся без лекаў i алею, легкавых аўтамабiляў i марской рыбы, цытрусавых i рысу... Адначасова наша краiна iмпартуе цяпер у натуральным выражэннi маргарыну i мыла амаль дзве трэцi, пiва — амаль напалову, цукру — на трэць, шпалераў i веласiпедаў — на чвэрць, круп — на пятую частку менш, чым у недалёкiм мiнулым. Патрэбы ў ранейшых аб’ёмах паставак гэтых тавараў з-за мяжы ўжо няма. Беларуская эканомiка цяпер у значнай ступенi сама ў стане задаволiць попыт на такую прадукцыю ў сваёй краiне. Зменшаны таксама iмпарт, павялiчаны аб’ёмы вытворчасцi i экспарту мясных вырабаў, халадзiльнiкаў i маразiльнiкаў.

Гэтым дабратворным пераменам дзейсна паспрыяла ажыццяўленне праграмы вытворчасцi i паставак на ўнутраны рынак тавараў, якiя карыстаюцца павышаным попытам у насельнiцтва i не вырабляюцца ў нашай краiне. Праграма рэалiзуецца ўжо больш за тры з паловай гады. Яна ставiць мэтай асваенне выпуску 200 вiдаў тавараў. На дзве трэцi намечанае ўжо выканана.

Памятаецца, калi прымаўся гэты дырэктыўны дакумент, многiх членаў урада вельмi абурала, што нават драўляныя зубачысткi Беларусь завозiць з-за мяжы. Ганьбай лiчылася i тое, што iмпартуюцца косы, вiлы i iншыя прасцейшыя прылады сялянскай працы. Асваенню iх вытворчасцi адводзiўся цэлы раздзел праграмы.

Што-нiшто з яго ўдалося ажыццявiць. Да прыкладу, Мiнiстэрства прамысловасцi наладзiла выпуск нажовак, напiльнiкаў, электрапаяльнiкаў, садовых тачак, сепаратараў. А вось з тымi ж вiламi нiчога не атрымалася. Аказваецца, каб iх вырабляць на гомельскiм заводзе «Цэнтралiт», патрабуецца дарагое кавальскае абсталяванне. Зварны ж сахор хутка ламаецца i стратны ў вытворчасцi для прадпрыемства. Канфуз атрымаўся i з лучковай пiлой. Для асваення яе вытворчасцi кобрынскаму заводу «СIТОМО» неабходна затрацiць больш за 200 мiльёнаў рублёў, а пакупнiку яна будзе каштаваць прыкладна ў 9700 рублёў. Мiж тым расiйская пiла на 1200 рублёў таннейшая i прадаецца адразу з чатырма камплектамi палотнаў.

Так што не такiя ўжо гэтыя прылады простыя, як напачатку здавалася. Для выпуску многiх з iх патрэбны немалыя капiталаўкладаннi i вытворчыя традыцыi. Усё гэта ўлiчыў Прэзiдыум Савета Мiнiстраў, падводзячы вынiкi выканання праграмы за першае сёлетняе паўгоддзе. Там, дзе па разлiках выдаткi на вытворчасць пэўнага айчыннага тавару большыя, чым выгады ад яго рэалiзацыi, iмпарт вырашана захаваць. Не засталося таксама незаўважаным, што асваенне выпуску новых вырабаў адбываецца ва ўмовах фiнансавай нестабiльнасцi многiх прадпрыемстваў i вострага дэфiцыту ў iх абаротных сродкаў. Таму далёка не ўсё ёсць магчымасць рабiць па пiсанаму раней.

Рынак увогуле не выносiць адмiнiстрацыйнага шаблону. Дарэчы, многiя таваравытворцы i без каманды зверху асвоiлi выпуск новых мадэляў халадзiльнiкаў, тэлевiзараў, наладзiлi выраб аўтаматычных пральных машын, iншай складанай бытавой тэхнiкi.

Дзяржава актыўна падтрымлiвае падатковымi i мытнымi льготамi, бюджэтнымi субсiдыямi рэалiзацыю праектаў iмпартазамяшчэння, скiраваных на насычэнне беларускага рынку прагрэсiўнымi спажывецкiмi таварамi. Урадавую дапамогу, у прыватнасцi, адчуваюць вытворцы тэлевiзараў новых пакаленняў, тканiн i трыкатажных вырабаў з выкарыстаннем айчынных хiмiчных валокнаў i катанiзаванага льновалакна. У першым паўгоддзi такой прадукцыi выраблена на 23 мiльёны долараў. Больш за палову яе рэалiзавана на ўнутраным рынку.

Прэзiдыум Савета Мiнiстраў даручыў Мiнiстэрству гандлю i Белспажыўсаюзу да 1 снежня ўдакладнiць наменклатуру i скласцi пералiк iмпартазамяшчальных i новых вырабаў, якiя рэкамендуюцца для выпуску ў наступныя два гады. Гэта вельмi важна. Без прагназiравання попыту, узаемадзеяння прадпрыемстваў-вытворцаў i гандлёвых арганiзацый у рэалiзацыi тавараў, удасканаленнi iх спажывецкiх вартасцяў i асартыменту можна зноў страцiць пазiцыi на ўнутраным рынку i зноў стварыць пастку для беларускага рубля.

Дапусцiць гэтага нельга. Тым больш цяпер. На сусветным рынку крыху знiзiлiся цэны на нафту, што абяцае пэўнае паляпшэнне беларускага знешнегандлёвага сальда. Аднак не варта забываць пра хуткае павышэнне цэн на расiйскi газ. Таму ў нашай дзяржавы наўрад цi завядзецца ў блiжэйшы час лiшняя «зялёная» валюта. У такой сiтуацыi дужа неразумна аддаваць долары i еўра за тавары, якiя можна паспяхова вырабляць у сваёй краiне.

«Купляйце беларускае!» — не проста заклiк. Гэта неабходная ўмова для нашага нармальнага жыцця.



 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Крыху больш за год дзейнiчае ў Мiнску бюро рэгiстрацыi няшчасных выпадкаў. Варта толькi набраць тэлефонны нумар 229-48-88 або 229-46-12 i заявiць, шт
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика