21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Незвычайныя спаборнiцтвы памiж незвычайнымi дзецьмi

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ПОГЛЯД

Гаварыць са старшынёй Таварыства беларускай мовы iмя Францiшка Скарыны Алегам Трусавым — адно задавальненне. Чалавека з такiмi аптымiстычнымi поглядамi рэдка ў наш час сустрэнеш. А калi дадаць, што гэтыя самыя погляды ў яго накiраваныя на стан i перспектывы беларускай мовы ў Беларусi — дык гэта наогул нешта з разраду звышнатуральнага. А вось пагаворыш з Алегам Анатольевiчам — i ён цябе пераканае, што не ўсё так дрэнна. Самае цiкавае — у яго гэта атрымлiваецца. Мо таму, што падмацоўвае сказанае канкрэтнымi фактамi?.. Але праходзiць нейкi час, i ўсё вяртаецца на свае месцы — дапамагаюць гэтаму i лiсты чытачоў, дый сама ўсё-такi не сляпая i не глухая. Зноў з горыччу думаеш: беларуская мова на Беларусi сёння — не дачка, а падчарка, а калi i дачка — дык затурканая... А спадару Трусаву нiшто сабе: ён ў iнтэрв’ю адной газеце зноў сваю лiнiю гне: «Самае галоўнае — гаварыць людзям праўду, гаварыць з усмешкай, з аптымiзмам, з надзеяй на лепшае»...

Таму, калi каторы ўжо раз мы з Алегам Анатольевiчам сустрэлiся для размовы (цяпер нагодай для яе паслужыў чарговы з’езд ТБМ, якi адбудзецца заўтра), ролi нашы не памянялiся: аб беларускай мове i аб дзейнасцi Таварыства гэтай самай мовы скептычна настроеная журналiстка гутарыла з непапраўным аптымiстам. Чыя пазiцыя вам блiжэй — не спяшайцеся вызначаць. Спярша пачытайце тое, што мы нагаварылi...

— Алег Анатольевiч, я вось зараз пачытала гэта ваша «з усмешкай, з аптымiзмам, з надзеяй на лепшае»... — i сама ўсмiхнулася, праўда, сумна. Колькi ўжо год гаворыце пра стан нашай мовы з аптымiзмам, а нiчога ж не мяняецца...

— Я з вамi не згодзен. Мяняецца, i мяняецца вельмi iстотна. Для скептыка — лепш факты: за апошнiя дваццаць год беларускамоўных выданняў выйшла больш, чым за папярэднiя чатырыста. Змянiлася стаўленне да беларускай мовы ў простага насельнiцтва. Мы атрымалi вынiкi перапiсу, якiх нiхто не чакаў: больш як сем мiльёнаў грамадзян лiчаць беларускую мову роднай, больш як тры з паловай мiльёны карыстаюцца ёй штодня ў жыццi. А ўспомнiце нядаўнюю перадачу АНТ «Выбар», дзе абмяркоўвалiся праблемы ўжывання i развiцця беларускай мовы. Яна пабiла ўсе рэйтынгi — за 40 хвiлiн прагаласавала 28 з паловай тысяч чалавек, з iх за перспектывы развiцця беларускай мовы — 65 працэнтаў. Цi гэта не нагода для аптымiзму? Аптымiзм яшчэ трымаецца на тым, што нашым папярэднiкам было значна горш. Мы ж маем незалежную дзяржаву, а законы незалежнасцi працуюць на нас, хочам мы гэтага цi не. Калi я сёння ранiцай уключаю наша беларускае радыё i з ранiцы да вечара чую «Крамбамбулю» — гэта пра нешта сведчыць...

— А потым уключаеце беларускае тэлебачанне — i з ранiцы да вечара чуеце навiны на рускай мове...

— Што датычыцца тэлебачання — на з’ездзе будзе прынята адмысловая заява з гэтай нагоды. Ужо падрыхтаваны праект. У ёй мы патрабуем, каб беларуская мова часцей гучала ў эфiры. Але патрабаваць мала. Мы зараз разгортваем работу па стварэнню спадарожнiкавага беларускамоўнага канала. Iнiцыятыўная група над гэтым працуе ўжо два гады. З гэтай прапановай выйшлi на мiжнародныя структуры, на амбасады, на Еўрасаюз. Спадзяёмся, што пры iх падтрымцы з’явiцца канал, на якiм будзе гучаць толькi беларуская мова.

— Гучыць заманлiва. Толькi вось... Цi многiм жыхарам Беларусi па кiшэнi будзе прыём тых спадарожнiкавых перадач?

— Па нашых падлiках, ад сямi да дзесяцi працэнтаў. Але мы не сумняваемся, што калi гэты канал з’явiцца, жадаючых купiць «талерку» будзе больш. Я, напрыклад, першы пайду i куплю...

— Наконт вас я не сумняваюся. А вось наконт простых грамадзян...

— А вы ведаеце, што апошнiя два гады нам вельмi лёгка было працаваць. Мы за iх зрабiлi значна больш, чым за папярэднiя. У народзе зараз выпрацоўваюцца станоўчыя адносiны да беларушчыны наогул i да мовы — у прыватнасцi. Гэта адчуваецца на кожным кроку. Я размаўляю з прадаўшчыцамi ў краме, з таксiстамi, з выпадковымi спадарожнiкамi. I нi ад каго не пачуў, як можна было пачуць раней : «говорите со мной по-русски, я вас не понимаю»...

— Але, тым не менш, якую мову вы чуеце ў адказ?

— У адказ чую «трасянку». Лiтаратурнай рускай мовай у нас валодаюць адзiнкi...

— Вы так узнёсла гаворыце пра гэта, нiбы гэта — добра...

— У сённяшняй сiтуацыi гэта — добра. Мы наогул павiнны паважаць людзей, якiя гавораць на «трасянцы», бо iменна ў «трасянцы» яны беларускую мову i захоўваюць. I нi ў якiм разе не рабiць таго, што рабiлася доўгiя гады: прыходзiць чалавек з «трасянкай» у войска цi ў iнстытут — з яго тут жа робяць дурня, кпяць, смяюцца.

— Што ж тут такога? «Трасянка» — прымета неадукаванасцi...

— Згодзен. Але трэба не смяяцца, а навучыць! Прыклад — некалькi пакаленняў маiх студэнтаў. Яны амаль усе на першым курсе адказваюць мне на iспытах на жудаснай «трасянцы», а на чацвёртым-пятым усе гавораць на чысцюткай беларускай мове. Справа найперш — не ў валоданнi мовай, а ў павазе да яе. Таму i другая заява на нашым з’ездзе будзе — зварот да грамадзян, каб яны спачатку палюбiлi беларушчыну i беларускую мову, нават не размаўляючы на ёй...

— Калi ўжо загаварылi пра з’езд... Вы як кiраўнiк арганiзацыi зможаце пахвалiцца нейкiмі канкрэтнымi дзеяннямi ТБМ па паляпшэннi стану беларускай мовы за прайшоўшыя з часу мiнулага з’езда два гады?

— Мы наладзiлi мiжнародныя кантакты па ўсiм свеце. Дзякуючы нам пачала гучаць беларуская мова з вуснаў замежнiкаў на Беларусi. Новы амерыканскi пасол размаўляе па-беларуску. 3 кастрычнiка нямецкi амбасадар афiцыйна заявiў, што яго выступы будуць цяпер перакладацца на беларускую мову. Тую ж тактыку ўзяў польскi амбасадар — на адкрыццi помнiка Мiцкевiчу ён выступаў па-беларуску. Мы наогул сустракалiся з прадстаўнiкамi многiх дыпламатычных мiсiй з прапановамi ўвесцi ва ўжыванне беларускую мову. Спадзяюся, што яны пойдуць нам насустрач... Мы стварылi другую газету — «Новы час». Калi гаварылi пра планы гэта зрабiць — нiхто не верыў. А мы ўзялiся — i зрабiлi.

— Цi была ў тым патрэба? Ёсць жа ў ТБМ «Наша слова».

— Была патрэба. «Наша слова» ўвесь час крытыкавалi. Бо чытачам была патрэбна такая газета, як «ЛiМ» i «Культура» ў лепшыя часы. Зараз крытыкi сцiхлi. Мы маем дзве газеты. Адна — «Наша слова» — для iнфармацыi, другая — «Новы час» — для душы. Выданнi адно другое дапаўняюць. «Наша слова» — орган ТБМ, у яго свая спецыфiка. «Новы час» — незалежная беларуская газета, заснавальнiкам якой з’яўляецца наша арганiзацыя.

— А цi будзе спадар старшыня гаварыць на з’ездзе пра нейкiя няўдачы?

— Канешне. Напрыклад, вельмi мала суполак ТБМ у Брэсцкай, Гомельскай, Магiлёўскай абласцях. Гарадзенская абласная арганiзацыя налiчвае 1225 сяброў, а Гомельская — 380. Несумненна, пра гэта будзем гаварыць. Як i пра тое, што трэба працаваць, а не спачываць на лаўрах.

— А колькi наогул чалавек у ТБМ на сённяшнi дзень?

— Мы нiколi сваiх сяброў не лiчылi «па галовах». Але нядаўняя дырэктыва Мiнюста «прымусiла» нас гэта зрабiць. Налiчылi толькi ў Беларусi сем тысяч чалавек — тых, якiя значацца ў спiсах i плацяць грошы. Пасведчаннi членаў ТБМ маюць на дзень нашай размовы 1636 чалавек. Гэта людзi, якiя не паленавалiся, прынеслi фотаздымак, заплацiлi грошы i атрымалi прыгожае пасведчанне. А за межамi Беларусi ў нас ад 300 да 500 сяброў. Ведаючы, колькi зараз моладзi ўступае ў ТБМ, мы не можам не быць аптымiстамi. Толькi за верасень у Мiнску ў ТБМ уступiла больш за сто маладых людзей...

— Па-вашаму, сем тысяч — гэта многа?

— Я лiчу, для грамадскай арганiзацыi гэта многа. Зазначу, што мы пры падлiках свядома адсякалi людзей, якiя калiсьцi запiсалiся ў ТБМ i забылiся пра тое. Спiсы членаў значна большыя. Але калi мы бачым, што суполка iснуе толькi фармальна, не дзейнiчае, мы яе распускаем i ствараем новую. Мы цяпер не «дутыя» лiчбы выстаўляем, наадварот, кожную адсочваем. Няхай лiк лепш будзе меншы, але — якасны.

— Не магу не згадаць нашу гутарку чатырохгадовай, здаецца, даўнасцi, калi вы расказвалi пра тое, што, дзякуючы намаганням ТБМ, хутка ў Мiнску з’явяцца вулiцы Кiрылы Тураўскага i Ефрасiннi Полацкай. Прайшло чатыры гады — а вулiц так i няма...

— Няма. Але давайце паглядзiм, што ёсць за чатыры гады дзякуючы ТБМ. Плошча Францiшка Багушэвiча — ёсць, вулiца Дамейкi — ёсць. Што датычыцца вулiц Ефрасiннi Полацкай, Кiрылы Тураўскага — мы маем афiцыйны адказ з гарвыканкама, што гэтыя вулiцы абавязкова будуць у новабудоўлях. Хацелася б, каб гэтыя iмёны былi блiжэй да цэнтра, але зараз прынята рашэнне не пераймяноўваць вулiцы, а даваць назвы новым... Ёсць яшчэ Мiнская нацыянальная гiмназiя на базе 23-й школы, у якой, дарэчы, сёлета вырасла колькасць вучняў. Ёсць беларускамоўная плынь у медунiверсiтэце...

— Вы даволi цесна супрацоўнiчаеце з таварыствам абароны правоў спажыўцоў. Але беларускамоўных надпiсаў на таварах больш не стала...

— Як сказаць. Ёсць i станоўчыя прыклады. З вытворцамi тавараў мы маем мiжнародныя сувязi. Нядаўна прыходзiў прадстаўнiк фiрмы «Дзiрол». З новага года надпiсы на жуйках будуць i на беларускай мове. Тое ж можна сказаць i пра тавары з Германii — ад шакаладак да бытавой тэхнiкi. Самыя лепшыя стасункi ў нас — з iспанскай фiрмай «Галiна Бланка»...

— «Каханне з першай лыжкi» — гэта, па-вашаму, нармальна?

— Па-мойму, лепш — «любоў». А яшчэ лепш — «асалода». Але гэта дэталi. Галоўнае — гучыць па-беларуску!

— Вы ўсё ж непапраўны аптымiст!

— А без аптымiзму ў грамадскiх арганiзацыях няма чаго рабiць.

— Выходзiць, усе члены ТБМ — аптымiсты?

— Выходзiць, так.

Гутарыла Алена ЛЯЎКОВIЧ.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пазаўчора ля сталiчнага дзiцячага садка №235 было прыпаркавана каля дзесятка самых розных аўтобусаў i столькi ж аўтамабiляў, аднак нiводны прахожы не
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика