Беларусам i ўкраiнцам няма чаго дзялiць
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
Гэта з поспехам даказваюць народныя выбраннiкi
Сёлета ў вераснi ў двух суседнiх гарадах Украiны i Беларусi — Корасценi i Мазыры — было вялiкае свята. Жыхары першага адзначалi 1300-годдзе з часу ўпамiнання гэтага населенага пункта ў летапiсе, а другога — 850-годдзя. I зусiм натуральна, што ў сувязi з гэтымi падзеямi вышэйназваныя гарады абмянялiся сваiмi дэлегацыямi, выказалi адзiн аднаму шчырыя словы падзякi. — Гэта не проста дзяжурныя словы, — гаворыць старшыня Мазырскага гарсавета дэпутатаў Вольга Арцёменка. — Калi наша дэлегацыя наведала Корасцень, мы шчыра парадавалiся тым зменам, якiя там адбылiся. Добраўпарадкаваны вулiцы, дваровыя тэрыторыi, скверы. Прыемна было адчуваць, што ў гэтым ёсць i наша заслуга. Калi год-два таму назад народныя дэпутаты Корасценя былi ў нас, яны звярнулi ўвагу на чысцiню Мазыра i парадак на вулiцах. Iм расказалi, як паступова прывiвалася насельнiцтву пачуццё гаспадароў горада, як прыцягвалiся жыхары да ўдзелу ў яго добраўпарадкаваннi. — Мы паказалi гасцям шэраг аб’ектаў i праектна-каштарысную дакументацыю на абнаўленне iх знешняга выгляду. Асаблiвую цiкавасць выклiкала паведамленне, што ў Мазыры тэрыторыi замацоўваюцца за прадпрыемствамi, i кожную пятнiцу кiраўнiкi горада робяць iх санiтарны аб’езд. Корасценьцам да таго спадабаўся гэты вопыт, што яны пачалi не толькi праводзiць конкурсы на лепшы двор, але i маральна i матэрыяльна заахвочваць лепшых камендантаў шматпавярховых дамоў. Але ж i мазыране знайшлi чаму павучыцца ў корасценьцаў. Тыя ў свой час прывялi ў належны парадак гiстарычныя месцы горада, шмат што зрабiлi па рэканструкцыi парку. I гэта стала своеасаблiвым штуршком для таго, каб у горадзе на Прыпяцi да яго 850-годдзя аднавiць гiсторыка-архiтэктурную частку музейнага комплексу на Замкавай гары i пачаць будаўнiцтва дзiцячага гарадка ў парку. Зараз мазыране працуюць над стварэннем клуба землякоў, якi дзейнiчае ў Корасценi як юрыдычная асоба. Там на свята горада з краiн СНД, блiзкага i далёкага замежжа прыязджаюць вядомыя землякi, якiя дапамагаюць яму, укладваючы матэрыяльныя сродкi ў сацыяльна-эканамiчнае развiццё. Дык чаму не зрабiць гэта i ў Мазыры? Корасценьцаў зацiкавiла мазырская сiстэма аховы здароўя насельнiцтва, а мазыран — работа карасценьцаў з моладдзю. На сесii дэпутатаў у Корасценi па пытаннях маладзёжнай палiтыкi быў паказаны фiльм, створаны дэпутатамi з дапамогай скрытай камеры, аб тым, як юнакi i дзяўчаты «бавяць» вольны час з наркотыкамi. Прычым на сесiю запрасiлi некаторых былых наркаманаў (хто здолеў пазбавiцца ад нарказалежнасцi) — i тыя расказалi, як неабходна дапамога гэтым маладым людзям. Корасценьцы прысутнiчалi ў Мазыры на сесii па чарнобыльскай праблеме, па пытаннях культуры, адукацыi, iх зацiкавiў вопыт работы гарсавета i гарвыканкама па распрацоўцы комплекснай праграмы «Сям’я». Калi ў Мазыры адкрывалi помнiк Аляксандру Пушкiну, корасценьцы чыталi там вершы на рускай i ўкраiнскай мовах i вельмi ганарылiся, што выдзелiлi на гэты помнiк гранiтныя плiты. Вельмi актыўна пачало працаваць з Корасценем адкрытае акцыянернае таварыства «Мазырсоль», дзе дырэктарам дэпутат гарсавета Мiхаiл Лiтвiн. Маюць намер супрацоўнiчаць з украiнскiм горадам i будаўнiчыя арганiзацыi Мазыра. Добрыя сувязi ўсталявалiся памiж жаночымi саветамi, а таксама памiж саветамi ветэранаў абодвух гарадоў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта з поспехам даказваюць народныя выбраннiкi |
|