21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Стандарт плануюць у рэгiёнах

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Увядзенне дзяржаўных сацыяльных стандартаў у рэгiёнах Беларусi пачалося два гады таму, i сёння можна падводзiць некаторыя вынiкi. Наколькi ўдалося выйсцi на запланаваныя паказчыкi ў асобных раёнах, цi будзе захоўвацца цяперашняя «планка» надалей, урэшце, цi павiнен пашырыцца сам пералiк i змест сацыяльных стандартаў у будучым? З гэтымi i iншымi пытаннi мы вырашылi звярнуцца да намеснiка мiнiстра эканомiкi Беларусi Андрэя ТУРА.

— Як вядома, усе дзяржаўныя сацыяльныя нарматывы на ўзроўнi асобных раёнаў краiны павiнны былi цалкам «запрацаваць» з 1 кастрычнiка. Цi ўдалося выканаць гэту задачу?

— Паводле iнфармацыi нашага мiнiстэрства, па стану на 1 верасня дзяржаўныя сацыяльныя стандарты ў поўным аб’ёме працавалi ў 108 са 134 гарадоў i раёнаў Беларусi, адпаведна, месяц таму агульная задача была выканана на 80,6 працэнта. Пры гэтым калi весцi гаворку пра асобныя напрамкi, то можна зазначыць, што ў цэлым па краiне ўдалося выйсцi на ўсе неабходныя паказчыкi па культуры, сацыяльнаму абслугоўванню, ахове здароўя, гандлю i бытавому абслугоўванню, фiзiчнай культуры. Пэўныя праблемы ў некаторых раёнах заставалiся толькi па жыллёва-камунальных паслугах, транспартнаму абслугоўванню, адукацыi, сувязi. Аднак усе гэтыя праблемы былi вырашальнымi. I, нягледзячы на тое, што падрабязны аналiз сiтуацыi яшчэ наперадзе, у нас ёсць усе падставы меркаваць — зняць пытаннi тут на самай справе ўдалося на працягу верасня.

— Дзяржаўныя сацыяльныя стандарты — гэта перш-наперш грошы. А грошы — рэч у любым выпадку абмежаваная. Таму давайце ўдакладнiм: якiя нарматывы павiнны былi фiнансавацца ў першую, а якiя, магчыма, — у другую чаргу?

— Напэўна, даваць «зверху» якiя-небудзь унiверсальныя парады наконт таго, што трэба рабiць у першую, а што — у другую чаргу, было б няправiльна. Распрацоўваць праграму па ўвядзенню сацыяльных нарматываў, а таксама закладваць адпаведныя выдаткi ў бюджэт павiнны былi мясцовыя ўлады — на ўзроўнi раёнаў i абласцей. I такi падыход, зразумела, невыпадковы. Чаго не хапае таму цi iншаму раёну, добра ведаюць менавiта на месцах. I якраз тут могуць скласцi самы аптымальны «план дзеянняў». Важна толькi, каб у гэтым плане прысутнiчалi ўсе 44 нарматывы без выключэнняў.

— Яшчэ адно ўдакладненне. Некаторыя стандарты па культуры, фiзкультуры, адукацыi, ахове здароўя вызначаны ў грашовым эквiваленце. На што канкрэтна павiнны выдаткоўвацца гэтыя сумы? I цi будуць яны павялiчвацца ў будучым?

— Зноў-такi, напрамкi выкарыстання нарматываў бюджэтнай забяспечанасцi павiнны вызначаць у раёнах. Скажам, калi маецца на ўвазе культура, то тут павiнны вырашыць, куды лепш укласцi грошы — у Дом культуры цi ў бiблiятэку. Прычым такое рашэнне прымаецца з улiкам канкрэтнай патрэбы жыхароў рэгiёна.

Што да другога пытання, то адказ на яго адзiн — «грашовыя» памеры нарматываў будуць пераглядацца. У рэшце рэшт, цэны таксама не стаяць на месцы. I гэту акалiчнасць трэба ўлiчваць.

— Уявiм сiтуацыю. У пасёлку заасфальтавалi дарогу. Але прайшло пяць гадоў, дарога пачала псавацца. Атрымлiваецца, што сацыяльны стандарт у дадзеным выпадку як бы ёсць. I як бы яго... ужо няма?

— У такой сiтуацыi можна нагадаць наступнае. У пастанове ўрада гаворка iдзе не проста аб дасягненнi пэўных сацыяльных стандартаў, але таксама аб тым, што яны павiнны захоўвацца i аднаўляцца. Iншымi словамi, стандарты з’яўляюцца назаўсёды, iх узровень будзе кантралявацца праз 5 цi праз 10 гадоў. I гэта трэба памятаць пры складаннi мясцовых бюджэтаў. Бюджэты трэба распрацоўваць з улiкам таго, што з цягам часу дзесьцi будзе неабходна замянiць лямпачкi, дзесьцi — сапсуецца лiхтар, а дзесьцi — водаправод.

— Калi мы вядзём гаворку аб сацыяльных нарматывах зараз, то галоўным чынам маем на ўвазе гарады i раёны. Цi «пойдуць» стандарты далей — прынамсi ў сельсаветы i аграгарадкi?

— Зразумела, што некаторыя нормы павiнны заставацца толькi на ўзроўнi раёна — вызначыць «раённую планку» лiтаральна для кожнай вёскi немагчыма, ды i, уласна кажучы, часам у гэтым проста няма патрэбы. Тым не менш, сапраўды, рашэнне аб распаўсюджваннi некаторых сацыяльных стандартаў на тэрыторыi ўжо прынята. Прычым у першую чаргу гаворка iдзе аб пас-саветах i аграгарадках.

Возьмем, да прыкладу, некалькi пазiцый па жыллёва-камунальнай сферы. Так, вызначана, што ўзровень аплаты за карыстанне паслугамi гэтай галiны ў межах прынятых нормаў аднолькавы для ўсiх грамадзян краiны i складае не больш чым 25 працэнтаў ад сукупнага даходу сям’i. Аднолькавы для ўсiх i нарматыў спажывання электраэнергii (60 кВт/г на чалавека ў месяц у дамах з газавымi i 90 кВт/г — з электрычнымi плiтамi).

Там, дзе ёсць газ, iснуюць агульныя нормы яго расходу (па прыроднаму газу — 8 кубаметраў у месяц на чалавека, звадкаванаму ёмiстаму газу — 3 кубаметра ў месяц на чалавека, звадкаванаму балоннаму газу — 10 балонаў на сям’ю ў год).

У гарадах, гарпасёлках, аграгарадках i сельскiх населеных пунктах, дзе ёсць сiстэма гарачага водазабеспячэння, нават у выключных выпадках гарачая вада павiнна падавацца не менш чым 2 днi на тыдзень, а тэмпература гэтай вады не можа быць нiжэй за 50 градусаў. У гарадах, гарпасёлках, аграгарадках i вёсках, дзе ёсць цэнтралiзаванае водазабеспячэнне i каналiзацыя, норма падачы вады складае не менш чым 180 лiтраў на чалавека ў суткi, прычым палова гэтага паказчыка мусiць прыпадаць на гарачую ваду. У гарадах, гарпасёлках i аграгарадках сацыяльны стандарт па лазнях складае 3 месцы на кожную тысячу чалавек для добраўпарадкаванага i 5 месцаў — для нядобраўпарадкаванага жылфонду.

Нарэшце, непасрэдна райвыканкамы могуць прымаць рашэннi аб увядзеннi ў аграгарадках i iншых населеных пунктах, дзе ёсць адпаведныя ўмовы, «раённых» стандартаў па нормах забеспячэння вадой з калонак (35 лiтраў на чалавека ў суткi), агульнага нарматыву ацяплення жылых памяшканняў (не менш чым 18 градусаў), нарматыву ўдзельнай вагi вулiц з удасканаленым пакрыццём (не менш чым 60 працэнтаў), удзельнай вазе асветленых вулiц (не менш чым 80 працэнтаў). Хоць, дарэчы, наконт апошняга вызначана i абавязковае патрабаванне: у сельскiм населеным пункце павiнны быць прынамсi дзве светлакропкi (на ўездзе i выездзе), а таксама светлакропкi каля аб’ектаў сацыяльна-культурнага прызначэння.

— I апошняе пытанне. Цi плануецца павышаць узровень сацыяльных стандартаў у перспектыве?

— Зараз мы маем справу з пералiкам менавiта мiнiмальных сацыяльных стандартаў. Таму ў перспектыве, па меры развiцця эканомiкi, падыходы да iх будуць змяняцца. Пры гэтым гаворка можа iсцi як аб больш высокай «планцы» цяперашнiх нарматываў, так i аб увядзеннi некалькiх цалкам новых пазiцый.

Гутарыў Сяргей ГРЫБ.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Увядзенне дзяржаўных сацыяльных стандартаў у рэгiёнах Беларусi пачалося два гады таму, i сёння можна падводзiць некаторыя вынiкi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика