21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Цяльцам варта быць асцярожнымi з укладаннем грошай

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ

СIТУАЦЫЯ

Не, Аляксандр Перавалоцкi хабару нiякага не браў (як гэта неаднойчы ўжо здаралася з вучонымi мужамi), не хулiганiў, не ўчыняў iншых бытавых злачынстваў. Тым не менш ён, вядучы навуковы супрацоўнiк рэспублiканскага навукова-даследчага вучэбнага прадпрыемства «Iнстытут радыялогii», кандыдат сельскагаспадарчых навук, быў асуджаны судом Цэнтральнага раёна Гомеля на два гады, як гавораць у народзе, «хiмii». Прыгавор ужо ўступiў у законную сiлу, i Аляксандр Мiкалаевiч, заўважым, не стаў яго аспрэчваць у вышэйстаячай судовай iнстанцыi.

Крымiнальная ж справа супраць Перавалоцкага была ўзбуджана ў чэрвенi мiнулага года — праз тры з паловай месяцы пасля таго, як ён змянiў месца работы. Артыкул Крымiнальнага кодэкса, па якому яго абвiнавачвалi, мае нумар 351, частка другая — камп’ютарны сабатаж. У судовай практыцы гэта рэдкi артыкул, i суд дэталёва разбiраўся ў злачынстве, якое пацягнула за сабой цяжкiя вынiкi. Дык што ж такое ўчынiў Аляксандр Перавалоцкi?

Але спачатку пра яго асобу. У 1988 годзе скончыў Беларускi тэхналагiчны iнстытут iмя Кiрава, у 1992-м — аспiрантуру пры Iнстытуце лесу Акадэмii навук Рэспублiкi Беларусь i ў 1995-м абаранiў кандыдацкую дысертацыю. Трэба сказаць, што iнстытут пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС плённа займаецца навуковымi даследаваннямi ўплыву «мiрнага» атама на лясныя экалагiчныя сiстэмы, на што спачатку трацiлася да паловы фiнансавых сродкаў. У гэтых работах Аляксандр Перавалоцкi, якi не адзiн год працаваў у лабараторыi лясной радыеэкалогii (кiраваў ёю доктар сельскагаспадарчых навук Iван Булавiк), быў прыметным чалавекам. Лабараторыя вывучала накапленне радыенуклiдаў драўнiннымi пародамi, грыбамi, ягадамi, iншымi раслiнамi, мiграцыю i размеркаванне тых радыенуклiдаў у розных частках пералiчанага i на аснове навуковых назiранняў, аналiзу, манiторынгу атрымлiвала каштоўныя даныя, якiя выкарыстоўвалiся ў якасцi рэкамендацый для лясной гаспадаркi рэспублiкi. Усе работы, як бачна, былi звязаныя з чарнобыльскай тэматыкай i выконвалiся ў рамках дзяржаўнай праграмы фундаментальных даследаванняў.

Таксама вельмi важная дэталь. У гэтай лабараторыi, акрамя вышэйназванага, захоўвалася i такая iнфармацыя, сабраная вучонымi iнстытута, якая дазваляла рабiць прагнозы на будучыню ў выкарыстаннi драўнiны i прадукцыi з яе. Натуральна, што банк даных змяшчаўся ў камп’ютарным абсталяваннi, гэтак жа як i электронныя версii справаздач навуковых даследаванняў.

Дык вось, у гэтай шматпланавай дзейнасцi лабараторыi (i, вядома ж, iнстытута) старанны i працалюбiвы кандыдат навук Аляксандр Перавалоцкi зарэкамендаваў сябе спецыялiстам высокай квалiфiкацыi. Несумненныя яго заслугi ў тым, што ён самастойна i разам з калегамi вывучаў заканамернасцi фармiравання радыеактыўнага забруджвання i фактары дозаўтварэння яго ў лясах нашай краiны, асаблiвасцi распаўсюджвання цэзiю-137 i стронцыю-90 у лясной экасiстэме, даследаваў i змадэлiраваў накапленне радыенуклiдаў у харчовай прадукцыi лесу. Асабiста iм i ў сааўтарстве па гэтых i iншых праблемах было апублiкавана больш за восемдзесят навуковых работ, у лiку якiх дзве манаграфii i чатыры вучэбныя дапаможнiкi. Апроч таго, ён распрацаваў i выкладаў курс «Радыеэкалогiя» ў Гомельскiм дзяржаўным унiверсiтэце iмя Францыска Скарыны. Адным словам, чалавек быў на творчым уздыме, i тут на табе: сеў на лаву падсудных, чаго не чакаў нi сам, нi калектыў.

Справа ў тым, што апошнiм часам ён (i гэта было адным з яго абавязкаў) ажыццяўляў афармленне i падрыхтоўку справаздач аб навукова-даследчых работах iнстытута, для чаго выкарыстоўваў электронна-вылiчальную тэхнiку — камп’ютары «Ноўтбук-Пенцiум-330», «Селерон-300а», а таксама стацыянарныя спектраметрычныя комплексы «Прагрэс» i «Атамтэх» з уваходзячымi ў гэты камплект камп’ютарамi. Iншымi словамi, гаворка iдзе аб той iнфармацыi, аб якой расказана вышэй. Да яе, акрамя Аляксандра Мiкалаевiча, доступ у iнстытуце меў толькi Iван Булавiк. I вось аднойчы ва ўстанове забiлi трывогу: знiкла гэта iнфармацыйная база, якую калектыў збiраў шаснаццаць гадоў. Няма яе — i ўсё тут: у камп’ютарах пуста, нехта сцёр iнфармацыю. Хто? Падазрэнне пала на тых, хто меў да яе доступ — кандыдата i доктара навук Перавалоцкага i Булавiка, якiя звольнiлiся з работы i перайшлi працаваць у iнстытут радыялогii.

На першай жа сустрэчы са следчым Аляксандр Мiкалаевiч даў зразумець, што знiкненне iнфармацыйнай базы iнстытута лесу звязана з разыходжаннем меркаванняў па адной навуковай праблеме загадчыка лабараторыi Iвана Булавiка з дырэктарам Вiктарам Iпацьевым, акадэмiкам Нацыянальнай акадэмii навук, у вынiку чаго Iван Макаравiч i звольнiўся. А ён, Перавалоцкi, вырашыў падтрымаць яго i таксама падаў заяву на звальненне. I, перш чым перадаць указанае камп’ютарнае абсталяванне iншаму спецыялiсту iнстытута, ён перапiсаў частку неабходнай iнфармацыi (асобныя файлы) на кампакт-дыск, якую затым перанёс на жорсткiя носьбiты камп’ютарнага абсталявання iнстытута радыялогii, куды перайшоў працаваць. Астатнiя ж файлы таксама перапiсаў з «Ноўтбука» i выдалiў iх з камп’ютара. Атрымлiваецца, што iнстытут лесу «аказаўся з носам?» Што без гэтай iнфармацыйнай базы, якая ўяўляе велiзарную каштоўнасць не толькi для нашай дзяржавы (а да гэтых чарнобыльскiх праблем неаднаразова звярталiся навуковыя ўстановы замежных краiн з просьбай прадаставiць iм эксперыментальны матэрыял для правядзення ўласных даследаванняў па вывучэнню працэсу накаплення i мiграцыi радыенуклiдаў у сiстэме «глеба—раслiна»), iнстытуту будзе, як кажуць, нi туды i нi сюды.

Тады ж, на той першай сустрэчы, Аляксандр Мiкалаевiч заявiў, што ён не падумаў, што яго дзеяннi могуць выклiкаць вялiкiя цяжкасцi для iнстытута лесу. На судовым жа працэсе ўпор рабiў на тое, што, маўляў, ён з’яўляецца аўтарам iнфармацыi i пры звальненнi з iнстытута меў поўнае права забраць з сабой дыскету са скапiраванай iнфармацыяй. Гэта значыць, што ён выдалiў з камп’ютараў толькi асабiстыя файлы (артыкулы, даклады, тэзiсы да iх), а файлы масiву з данымi справаздачы па навукова-даследчых работах, этапы выканання iх ён не выдаляў, i яны захоўвалiся ў архiўных даных на жорсткiх дысках камп’ютараў.

Гэту заяву суд палiчыў непраўдзiвай, што пацвярджаецца паказаннямi сведак i iншымi матэрыяламi, здабытымi ў ходзе следства i судовага працэсу. Дарэчы, Перавалоцкi, вiдаць, забыў, што, згодна з Законам Рэспублiкi Беларусь «Аб навукова-тэхнiчнай iнфармацыi», праваўладальнiкам яе, калi яна створана цi набыта за кошт бюджэтных сродкаў (а фiнансаванне навукова-даследчых работ у дадзеным выпадку iшло праз Дзяржкамчарнобыль, Камiтэт па навуцы i тэхналогiях i

г. д.), з’яўляецца дзяржава. Перавалоцкi ж, як i iншыя вучоныя iнстытута, ажыццяўляў навукова-даследчыя работы i распрацоўкi не як нейкая прыватная асоба, а па прычыне сваiх службовых абавязкаў, за што i атрымлiваў зарплату.

Мiж iншым, хто-нiхто лiчыць, што Аляксандру Мiкалаевiчу яшчэ пашанцавала, маючы на ўвазе, што пракурор прапаноўваў суду змясцiць яго ў калонiю, за калючы дрот, на тры гады. Суд жа ўлiчыў наступныя абставiны. Ён ухiлiў нанесеную сваiм злачынствам шкоду iнстытуту, што iстотна зменшыла ступень грамадскай небяспекi ўчыненага iм, не быў раней судзiмы i на дзвюх работах характарызаваўся як кампетэнтны i граматны спецыялiст, якi валодае патэнцыялам у галiне даследавання актуальных для рэгiёна i рэспублiкi ў цэлым праблем радыеэкалогii. Да таго ж на яго ўтрыманнi знаходзiцца i непаўналетняе дзiця.



 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усходнi гараскоп на наступны тыдзень
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика