21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ля Барысаглебскай царквы «адкапалi»... гiпотэзу

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Барыс ПРАКОПЧЫК

ЗАГАДКI ГIСТОРЫI

Славуты помнiк беларускага дойлiдства з самага пачатку будаваўся як манастырскi, а значыць, меў больш паважаны статус i ў старажытнай Гароднi?

Барысаглебскай (Каложскай) царквой прафесiйна цiкавiлiся многiя пакаленнi гiсторыкаў, археолагаў, пра яе шмат напiсана, але гэтым летам тут зноў з’явiлiся людзi з рыдлёўкамi. Гэта былi студэнты гiстарычнага факультэта Гродзенскага дзяржунiверсiтэта на чале са сваiм выкладчыкам, кандыдатам гiстарычных навук дацэнтам кафедры археалогii i этналогii Генадзем СЕМЕНЧУКОМ.

— Генадзь Мiкалаевiч, тым, хто быў ля Барысаглебскай царквы i пытаўся пра мэту раскопак, вашы юныя калегi з жартаўлiвай усмешкай паведамлялi, што шукаюць скарбы, золата, а таксама магiлу Давыда Гарадзенскага. А на самай справе якую загадку вы спрабавалi разгадаць i што атрымалася?

— На пачатку сёлетняга года ва унiверсiтэце была створана кафедра археалогii i этналогii, i пачынаецца, можна сказаць, новы перыяд у археалагiчным жыццi Гродна. Пасля даволi працяглага перапынку рыдлёўка археолага зноў стала шукаць таямнiцы старажытнасцi. I натуральна, што пачаць мы былi абавязаны з Барысаглебскай царквы (Каложа — гэта, лiчу, пазней прыдуманы мiф), якая не мае аналагаў i з’яўляецца сiмвалам нашага горада.

Раскопкi (а адначасова гэта была i вучэбная практыка для студэнтаў — першакурснiкаў гiстфака) былi выклiканы некалькiмi прычынамi. Па-першае, гарадскiя ўлады, за што iм дзякуй, пачалi ўпарадкоўваць тэрыторыю ля царквы, i падчас гэтай працы ў маi быў знойдзены вялiзны камень. Шмат у каго прачнулася цiкаўнасць, бо, магчыма, Барысаглебская царква была пабудавана на месцы старога паганскага капiшча, рэшткi якога — гэты вялiзны валун. I тут адразу ўзнiкае традыцыйная версiя, што большасць хрысцiянскiх храмаў, у першую чаргу праваслаўных, будавалася менавiта на месцы старых паганскiх капiшчаў у знак перамогi над iншай верай i iншай культурай.

Другая прычына звязана з тым, што археалогiя сёння не толькi шукае скарбы альбо робiць новыя суперадкрыццi, але ў большай ступенi гэта навука, якая займаецца выратаваннем нашай спадчыны. У старажытных гарадах, мястэчках i вёсках адкладваюцца напластаваннi зямлi, дзе сабраны рэшткi матэрыяльнай культуры. I папярэдняя земляробчая цi будаўнiчая праца ў гiстарычных зонах знiшчае гэтыя каштоўнасцi. Праўда, i археолаг у сваёй працы ў пэўным сэнсе — варвар. Толькi рознiца памiж экскаватарам i археолагам заключаецца ў тым, што апошнi фiксуе кожную дробязь, якая трапляе яму пад рыдлёўку, перабiрае рукамi кожны камячок зямлi, фатаграфуе, замалёўвае. А матэрыялы, знойдзеныя падчас раскопак, перадаюцца ў музей, каб кожны чалавек мог на iх паглядзець i ўявiць сабе стан i ўзровень культуры ў нашай мiнуўшчыне.

I трэцяя прычына. На сённяшнi дзень застаецца адкрытым пытанне пачатковай гiсторыi Барысаглебскай царквы, не захавалася пiсьмовых крынiц, летапiсу альбо актавых дакументаў. Таму гэта загадка будзе iснаваць увесь час, i кожны новы ўзровень навукi дабаўляе да ўжо вядомых фактаў нейкiя новыя дробязi цi прапаноўвае новую гiпотэзу.

Дык вось, да сённяшняга дня было агульнапрынята, што ў другой палове ХII стагоддзя на правым беразе Нёмана, ля гарадскога рамесна-гандлёвага пасаду ў гонар святых Барыса i Глеба пабудавалi праваслаўны храм, як бы мы сёння назвалi — парафiяльную царкву. Ранейшыя даследчыкi, якiя праводзiлi раскопкi, у першую чаргу звярталi ўвагу на саму царкву. Таму i Юзэф Ядкоўскi ў 30-я гады ХХ стагоддзя, i Яраслаў Звяруга ў 70-я, i Алег Трусаў у 80-я гады ў асноўным даследавалi ўнутры храма i блiжэйшую тэрыторыю, якая да яго прылягае. Так, у прыватнасцi, быў знойдзены мяркуемы шосты слуп. I толькi невялiчкi раскоп за агароджай, на пагорку, якi праводзiў Яраслаў Звяруга, выявiў культурны пласт i матэрыял ад канца ХII i амаль да ХIХ, а пераважна ХVI стагоддзя.

Мы выбралi тэрыторыю блiжэй да заходняга краю гэтага пагорка, агульная плошча раскопу складала каля 350 квадратных метраў. Вядома, што ў ХVI стагоддзi на гэтым месцы знаходзiўся Барысаглебскi манастыр — першапачаткова праваслаўны, а ў ХVII—ХVIII стст. i да 1839 года — унiяцкi. Ад гэтага манастыра захавалася некалькi iнвентароў i ёсць дакументы ХVI—ХVII стст. аб яго гаспадарчым i культурным жыццi. А iншых слядоў не засталося, бо ён быў драўляны, толькi на падмурку, фрагменты якога бачны i зараз. У 1839 годзе манахi былi пераведзены ў будынак кляштара, на месцы якога сёння знаходзiцца драмтэатр.

Якi ж вынiк нашых раскопак? Месца было вельмi беднае на знаходкi — гэта сведчанне таго, што мы капалi па-за памяшканнем або на нейкiх агародах. А з iншага боку, слаi глебы былi моцна перамешаныя папярэдняй дзейнасцю. Але самае галоўнае, што мы не знайшлi нiякiх слядоў функцыянавання паселiшча ХII—ХIII стагоддзяў. Калi б царква будавалася як парафiяльная для некага пасада, каб тутэйшыя людзi маглi адпраўляць абрады, то засталiся б рэшткi iхнiх пабудоў i жыццядзейнасцi. Адзiны цiкавы аб’ект — паглыбленне, магчыма, паўзямлянка, i тая датуецца ХVI стагоддзем, бо амаль на мацерыку была знойдзена манета часоў Аляксандра Ягелончыка.

Такая культуралагiчная сiтуацыя дазваляе выказаць гiпотэзу, што Барысаглебская царква з самага пачатку будавалася гродзенскiм князем як манастырская, i, магчыма, манастыр пры гэтым храме функцыянаваў ужо з другой паловы ХII стагоддзя. А пiсьмовыя крынiцы, якiя зафiксавалi яго на мяжы ХV—ХVI стагоддзяў, засведчылi ўжо iснуючы на той час манастыр.

У якасцi яшчэ аднаго пацвярджэння гэтай гiпотэзы можна прывесцi i такiя аналогii. Калi паглядзець на першыя праваслаўныя манастыры, якiя ўзнiкалi, напрыклад, пад Кiевам, то яны размяшчалiся пераважна ў прыватным уладаннi князя, i часцей за ўсё там маглi адбывацца пахаваннi князёў. Цiкава параўнаць i такую асаблiвасць размяшчэння першых манастыроў ля старажытных гарадоў: у тым жа Полацку Ефрасiння дастае права на будаўнiцтва сваiх манастыроў — жаночага i мужчынскага — таксама за горадам.

Новая гiпотэза дапаўняе i паглыбляе нашы веды, але ў той жа час яна не прэтэндуе на iсцiну ў апошняй iнстанцыi. Наступныя даследаваннi, пошукi гiстарычных аналогiй i, магчыма, будучыя раскопкi абвергнуць або пацвердзяць гэту гiпотэзу аб Барысаглебскай царкве як аб пачатку манастырскай, што дазваляе крыху iнакш паглядзець на культурнае жыццё старажытнай Гароднi.

— Што вы маеце на ўвазе?

— Наяўнасць манастыра ў сярэдневяковым горадзе сведчыць аб яго больш паважаным статусе. Манастыры былi ў першую чаргу цэнтрамi духоўнай i рэлiгiйнай культуры, менавiта яны ва Усходняй Еўропе распаўсюджвалi веды. I калi гэту гiпотэзу ўдасца пацвердзiць, то кожны гродзенец з яшчэ большым iмпэтам можа сцвярджаць, што вось у нас ужо ў ХII стагоддзi быў манастыр. А калi ён быў ля горада, то, значыць, i горад быў больш культурна развiты ў параўнаннi з iншымi.

— Раскопкi будуць прадоўжаны? Але цi не пашкодзяць яны ўстойлiвасцi царквы, якой пагражае нёманская вада, рабоце па ўмацаванню яе берагоў?

— Мы не капалi з боку Нёмана i не парушалi геалогiю. Бо археолаг не капае так званую мацерыковую частку, не разбурае пласты, а працуе толькi з тым, што нарасло на мацерыку i не з’яўляецца падпоркай для таго цi iншага аб’екта.

Што датычыцца далейшых задумак, то пры унiверсiтэце будзе створана археалагiчная лабараторыя, каб разам з музеямi i адпаведнымi аддзеламi культуры займацца даследаваннямi, выратаваннем, прапагандай, адукацыяй па ахове археалагiчных помнiкаў. Павiнна стаць правiлам, каб у кожнае месца, якое ўяўляе сабой гiстарычную каштоўнасць, спачатку прыходзiў археолаг, а ўжо затым будаўнiк.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Славуты помнiк беларускага дойлiдства з самага пачатку будаваўся як манастырскi, а значыць, меў больш паважаны статус i ў старажытнай Гароднi?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика