...Яшчэ не ўласнiкКВАТЭРНАЕ ПЫТАННЕ Мы з сям’ёй узялiся будаваць кааператыўную кватэру, аформiлi крэдытны дагавор з банкам. Але зараз абставiны вельмi змянiлiся, i сваё недабудаванае жыллё мы хацелi б прадаць. Цi можна гэта?А. Мароз, г. Вiцебск. Член ЖБК не мае права распараджацца жыллём, якое будуецца. Ён можа стаць яго паўнапраўным уласнiкам толькi пасля ўнясення ўсiх паявых узносаў (поўнага пагашэння запазычанасцi па крэдыту i выплаты працэнтаў за карыстанне iм). Разам з тым пры неабходнасцi член ЖБК можа добраахвотна выйсцi з кааператыва. У гэтым выпадку яму вяртаецца праiндэксаваная сума ўнесеных узносаў (як правiла, пасля ўнясення адпаведнай сумы зноў прынятым ва ўстаноўленым парадку ў кааператыў членам ЖБК). Уступны ўзнос вяртанню не падлягае. Ва ўстаноўленым парадку на новага члена ЖБК можа быць перааформлены i льготны крэдыт на будаўнiцтва кватэры, атрыманы выбыўшым членам кааператыва. Зразумела, калi ён мае права на яго атрыманне.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы з сям’ёй узялiся будаваць кааператыўную кватэру, аформiлi крэдытны дагавор з банкам. Але зараз абставiны вельмi змянiлiся, i сваё недабудаванае жыл
|
|