21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Як расчысцiць сацыяльнае дно сталiцы?

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкола ДЗЯБЁЛА

За апошнiя 10 гадоў колькасць бамжоў у Мiнску павялiчылася амаль утрая

Як паведамiў падчас сустрэчы з журналiстамi выконваючы абавязкi начальнiка мiлiцыi грамадскай бяспекi ГУУС Мiнскага гарвыканкама Вiктар РУСАК, за 9 месяцаў гэтага года ў сталiцы было затрымана 1615 бамжоў, з якiх 214 — жанчыны. Для параўнання: у 1992 годзе ў органах унутраных спраў сталiцы былi зафiксаваны 594 асобы без пэўнага месца жыхарства. Як бачна, колькасць людзей, якiя апусцiлiся на сацыяльнае дно, у Мiнску павялiчылася амаль утрая. Паводле слоў Вiктара Русака, праблема бадзяжнiцтва абвастрылася пасля распаду СССР, якi выклiкаў бурныя працэсы мiграцыi. Гэта пацвярджае i статыстыка асоб без пэўнага месца жыхарства. Уласна мiнчан сярод сталiчных бамжоў не так ужо i шмат — 33 працэнты. Найбольшую «калонiю» тых, хто аблюбаваў мiнскiя звалкi, падвалы, гарышчы i цеплатрасы, складаюць грамадзяне краiн блiзкага замежжа — 42 працэнты ад агульнай колькасцi затрыманых сёлета асоб без пэўнага месца жыхарства. Астатнiя бамжы прыехалi ў сталiцу з iншых рэгiёнаў Беларусi. Нашы суграмадзяне становяцца бамжамi часцей за ўсё пасля вяртання з месцаў пазбаўлення волi, а таксама ў вынiку злоўжывання алкаголем. Агульнавядома, што менавiта п’янiцы зазвычай трапляюць у пастку так званых «чорных рыэлтэраў», якiя шляхам падману завалодваюць iх кватэрамi.

Варта адзначыць, што бамжы, якiя калiсьцi мелi мiнскую прапiску, знаходзяцца ў больш прывiлеяваным становiшчы, чым iх браты i сёстры па няшчасцю з iншых краiн СНД i нават з рэгiёнаў Беларусi. Напрыклад, у сталiчны дом начнога знаходжання бяруць толькi бамжоў-мiнчан. Астатнiм дзверы ў начлежку зачыненыя. Праўда, сталiчная начлежка разлiчана ўсяго толькi на 92 месцы, i знаходзiцца там бяздомны мае права толькi месяц. Так што вырашыць жыллёвую праблему нават бамжоў-мiнчан яна не зможа. Ды i не ўсе бамжы, шчыра кажучы, iмкнуцца сюды трапiць. Зараз у гэтым доме начнога знаходжання 47 чалавек, якiя не толькi маюць дах над галавой, гарантаванае харчаванне, медыцынскае абслугоўванне, але, пры жаданнi могуць нават вярнуцца да нармальнага чалавечага жыцця. За час знаходжання ў начлежцы супрацоўнiкi сталiчнай мiлiцыi выдадуць бамжам страчаныя пашпарты, аформяць часовую прапiску i нават дапамогуць уладкавацца на працу. Напрыклад, сёлета ў сталiцы былi прапiсаны 345 колiшнiх бамжоў, 102 — працаўладкаваны, 29 — змешчаны ў дамы-iнтэрнаты. Як падкрэслiў Вiктар Русак, не ўсе бамжы — безнадзейна страчаныя для грамадства людзi. У многiх яшчэ ёсць час пачаць жыццё з пачатку. З усёй «калонii» сталiчных бамжоў прыкладна 60 чалавек складаюць асобы ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў, каля 450 чалавек — ад 31 да 50 гадоў.

Аднак сiламi толькi адной мiлiцыi вярнуць бамжоў да нармальнага чалавечага жыцця немагчыма. Гэта праблема найперш сацыяльная, i патрэбна, каб на яе звярнула ўвагу ўсё наша грамадства. Неабходна, напрыклад, уводзiць квоту для працаўладкавання бамжоў, ствараць цэнтры сацыяльнай адаптацыi асоб, якiя вяртаюцца з месцаў пазбаўлення волi, будаваць новыя начлежкi для бяздомных, аказваць iм iншую дапамогу. Бо яны — таксама людзi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За апошнiя 10 гадоў колькасць бамжоў у Мiнску павялiчылася амаль утрая
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика